Читать курсовая по литературе: ""Лабірынты" Вацлава Ластоўскага" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

УВОДЗІНЫ Творчасць Вацлава Ластоўскага (1883 - 1938), аднаго з самых загадкавых беларускіх пісьменнікаў XX ст., фарміравалася пад знакам адкрыцця. Многае з таго, што ён рабіў як літаратар і як грамадскі дзеяч, было навацыяй для Беларусі. Ён спрычыніўся да дзейнасці першай у нашай краіне палітычнай партыі «Беларуская сацыялістычная грамада», быў сакратаром першай масавай беларускай газеты «Наша ніва» (1909). Потым стаў заснавальнікам і рэдактарам новых газет «Гоман» (1916 - 1917), «Крывічанін» (1918), «Крывіч» (1923). Быў адным з першых беларускіх дыпламатаў, у якасці пасла наведваў Бельгію, Ватыкан, Германію, Італію, Францыю, Чэхаславакію, Швейцарыю. У 1927 - 1929 гг. займаў пасаду першага неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук.

Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі належыць да самых выдатных беларускіх адраджэнцаў. Ён сцвердзіў сябе як неардынарны дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч нацыянальнага кірунку, арыгінальны навуковец у галіне гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства, таленавіты літаратуразнаўца і пранікнёны крытык. Па сутнасці, самавучка, бо афіцыйна скончыў толькі пачатковую школу, ён урэшце стаў акадэмікам Беларускай акадэміі навук. Прыкметны след у нашай шматпакутнай гісторыі пакінулі яго выдавецкая дзейнасць і, вядома ж, публіцыстычная і уласна мастацкая творчасць на ніве, як некалі казалі, прыгожага пісьменства. Займаўся ён і перакладамі з розных літаратур свету - рускай, украінскай, польскай, дацкай, галандскай і англійскай.

Бальшавіцкая улада, якая на словах клапацілася пра росквіт нацыянальных культур, у тым ліку культуры беларускай, а на самой справе душыла яе, аддзячыла Ластоўскаму, як і абсалютнай большасці іншых нашых самаахвярных адраджэнцаў, расстрэлам.

На больш ці менш актыўную творчую працу з іх прыпала толькі дваццаць. Ды і тыя былі пераважна цяжкімі, папраўдзе кручанымі, бо ўвабралі ў сябе такія грамадскія катаклізмы, як імперыялістычная, а потым Грамадзянская войны, замежную інтэрвенцыю, што змянялі адна другую, дзяржаўныя перавароты і іншае ліха, якое творчай працы спрыяла найменш.

Але Ластоўскі і у такіх умовах зрабіў вельмі многа. Аднак яго навуковая і літаратурна-мастацкая спадчына у нашай краіне на шэсць дзесяцігоддзяў была схавана ад грамадскасці: бязвіннага пакутніка перасталі друкаваць з 1929 года, а поўнасцю рэабілітавалі толыа у 1988-м. 3 канца 80-х і пачалося вяртанне Ластоўскага у нашу культуру. У перыёдыцы і у розных серыйных выданнях зноў пабачылі свет яго некаторыя мастацкіая і мемуарныя творы. Асобнымі кнігамі перавыдадзены «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (1991) і «Кароткая гісторыя Беларусі» (1992). Аператыўна, ужо з 1988 года, сталі паяўляцца і артыкулы з вельмі добразычлівай ацэнкай творчасці Ластоўскага (А. Сідарэвіч, А. Лойка, Б. Сачанка, I. Багдановіч, Я. Лецка, П. Навойчык, У. Конан, Ю. Пацюпа).

Глыбокую зацікаўленасць да творчай спадчыны Ластоўскага і самой яго асобы праявіў Я. Янушкевіч. Ён падрыхтаваў да выдання кнігу выбраных твораў Ластоўскага, якая выйшла ў «Беларускім кнігазборы» у 1997 годзе. Гэтая кніга дазваляе даволі шырокаму колу чытачоў далучыцца да духоўнага свету яшчэ аднаго нашага падзвіжніка, лепш зразумець, які багаты патэнцыял мела наша літаратура ужо ў першай чвэрці XX стагоддзя, якія магутныя постаці адданых сыноў Беларусі працавалі ў


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы