Читать диплом по английскому: "Сучасныя беларускія азбукі і іх выкарыстанне ў вучэбным працэсе на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ

Глава 1. Методыка выкарыстання беларускіх азбук у навучальным працэсе на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі

.1 Гісторыя ўзнікнення азбукі

.2 Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук

.3 Вывучэнне карыстання беларускіх азбук на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Глава 2. Эксперыментальныя асновы выкарыстання азбукі на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі

.1 Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню азбукі навучальным працэсе

.2 Выкарыстанне сучасных беларускіх азбук у навучальным працэсе

.3 Вынікі даследвання

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

УВОДЗІНЫ Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без кніг, часопісаў, газет. Відавочна, што вынаходніцтва пісьменнасці стала фундаментальным адкрыццём чалавецтва. Станаўленне пісьменнасці - вельмі няпросты працэс, які доўжыўся тысячагоддзі. Славянская пісьменнасць узнікла ужо больш тысячы гадоў назад, у IX стагоддзі нашай эры. [2].

Навучанне ў школе пачынаецца з элементарнага чытання і пісьма. Чытанне і пісьмо - віды маўленчай дзейнасці чалавека, а навыкі чытання і пісьма - гэта маўленчыя навыкі. Яны (навыкі) фарміруюцца ў непарыўным адзінстве з іншымі відамі маўленчай дзейнасці - з вуснымі выказваннямі, са слыхавым успрыманнем чужога маўлення, з унутраным маўленнем. Маўленчая дзейнасць немагчыма і губляе ўсякі сэнс без патрэбнасці (матыву). Таму навучанне элементарнаму чытанню і пісьму і развіццѐ гэтых уменняў павінна будавацца так, каб дзейнасць школьнікаў была выклікана матывамі і патрэбнасцямі, зразумелымі дзецям. Вядома, вучні павінны ўсведамляць і далѐкую мэту - навучыцца чытаць, але неабходнай з’яўляецца і бліжэйшая мэта: прачытаць адгадку да загадкі, даведацца, што напісана пад малюнкам і г.д. Уся інфармацыя, якой чалавек карыстаецца ў сваѐй дзейнасці, закадзіраваная; г.зн., што кожнай адзінцы значэння адпавядае ўмоўны знак, або кодавая адзінка. У вусным маўленні выкарыстоўваецца гукавы код, або наша гукавая мова, у якой значэнне кожнага слова закадзіравана ў пэўным комплексе гукаў мовы; на пісьме выкарыстоўваецца іншы код - літарны, у якім літары суадненсены з гукамі першага, вуснага, гукавога кода. Пераход з аднаго кода на другі называецца перакадзіраваннем. Механізм чытання заключаецца ў перакадзіраванні друкаваных (або пісьмовых) знакаў і іх комплексаў у сэнсавыя адзінкі, у словы. Пісьмо ўяўляе сабой працэс перакадзіравання сэнсавых адзінак нашага маўлення ва ўмоўныя знакі або іх комплексы, якія могуць быць напісаны або надрукаваны. Перакадзіроўка з’яўляецца галоўным прадметам методыкі навучання грамаце. Прамая перакадзіроўка і адваротная (г.зн. пісьмо і чытанне) павінны чаргавацца і ісці паралельна [3].

Беларускае пісьмо - гукавое, дакладнае, фанемнае (фанематычнае). Гэта значыць, што кожнаму асноўнаму гуку маўлення, або кожнай фанеме, у графічнай сістэме мовы адпавядае свой знак - графема. Методыка навучання грамаце ўлічвае асаблівасці беларускай фанетычнай сістэмы. Настаўніку важна памятаць, якія гукавыя адзінкі ў беларускай мове выконваюць сэнсаадрознівальную функцыю (г.зн. з’яўляюцца фанемамі) і якія такой функцыі не выконваюць (варыянты ―асноўных гукаў - фанемы ў слабых пазіцыях) [9].

Азбука - першы падручнік для шасцігадовых дзяцей. Таму да


Интересная статья: Основы написания курсовой работы