Читать курсовая по основам права: "Прыродны стан і гаспадарчае выкарыстанне зямель Докшыцкага і Касцюковіцкага раёнаў" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

экспертызу (ацэнку) земляў. Спачатку землі класіфікавалі, прытым лік класаў у кожным угоддзі не перавышаў пяці. Пасля гэтага вызначалі сярэдні чысты (падатковы) прыбытак з адзінкі плошчы кожнага класа ўгоддзя. Для вызначэння чыстага прыбытку збіралі дадзеныя за 15 гадоў пра ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур і рынкавыя цэны ў кожнай ацэньванай мясцовасці. Пры гэтым два найболей урадлівых і два менш за ўсё ўрадлівых гады ў разліках не ўлічваліся.

Ацэньваючы матэрыялы аўстрыйскага і французскага зямельных кадастраў, варта адзначыць, што дзеянні па ацэнцы земляў былі досыць складанымі, бо ацэнка земляў праводзілася па адмысловых тарыфах для кожнай абшчыны, а часам і для кожнага маёнтка. Апроч таго, вядзенне зямельнага кадастру расцягвалася на працяглы перыяд, што прыводзіла да зніжэння каштоўнасці і аб'ектыўнасці дадзеных зямельнага кадастру, да непараўнальнасці атрыманых вынікаў.

Калі ўжо я пачаў распавядать пра станаўленне зямельных кадастраў земежных краін, то не магу абыйсці побач і з’яўленне кадастраў у былым Вялікім Княстве Літоўскім. Хоць генезіс дзяржавы не мае агульнапрынятай канцэпцыі і выклікае дыскусіі, я ўсім сэрцам веру ў тое, што ў самым пачатку стварэння гэтай шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржавы з вялікай разнастайнасцю ў мовах, рэлігіі і культурнай спадчыне ляжалі менавіта беларускія княства і плямёны.

Першапачаткова Вялікае Княства Літоўскае (1240-х гг.) аб'ядноўвала 3 зямлі: уласна Літва (плошча каля 64 тыс. км²), Жамойція (27тыс. км²) і Новагародскай (з Гародняй, Ваўкавыскам, Слонімам, 23 тыс. км²). Гэтае першапачатковае ядро дзяржавы ахоплівала каля 114 тыс. кв. км, прычым 80% займала балцкае, рэшту- усходнеславянскае («рускае») насельніцтва. Але з цягам часу межы ВКЛ толькі пашыраліся. І ужо ў 1420-я гг. ВКЛ дасягнула свайго максімальнага пашырэння - каля 687 тыс. км² (без уліку прычарнаморскіх стэпаў). Пры гэтым тэрыторыя сучаснай Літвы займала каля 10% сучаснай Украіны - 33%, Расіі - 23%, Падляшша - 1,8%, Беларусі - каля 30% (доля Беларусі ў этнаграфічных межахXIX ст., са Смаленшчынай і Падляшшам, дасягала 38%). На тэрыторыі Беларусі было каля 20 княстваў і намесніцтваў, якія з'яўляліся асноўныя адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Яны падзяляліся на больш дробныя воласці, якія паступова распадаліся ў працэсе падаравання земляў феадалам. [Wikipedia]

Да сяр. 16 ст. у ВКЛ захоўваліся даўнейшыя архаічныя, традыцыйныя сістэмы сялянскага землекарыстання і абкладання сялян павіннасцямі. Старыя сістэмы не ўлічвалі ўсе актуальныя для 16 ст. гаспадарчыя рэсурсы і магчымасці зямельных угоддзяў, што памяншала магчымыя даходы ўласнікаў гэтых угоддзяў- дзяржавы і феадалаў. Каб рэарганізаваць гэту архаічную сістэму землекарыстання і павіннаснага абкладання, і была праведзена так званая Вялікая аграрная рэформа, ці «валочная памера». Галоўным у пачатай у 1530-е гг. Бонай Сфорца рэформе стала стварэнне новай сістэмы землекарыстання і павіннаснага абкладання сялянства, у якой у якасці адзінкі абкладання была ўведзена валока - аднолькавы па плошчы (21,36 га) участак ворнай зямлі, састаялы з 30 частак (моргаў). Але гэтая сістэма была недасканалая і для выпраўлення выяўленых нястач, была створана новая інструкцыя - «Устава на валокі», прынятая 1 красавіка 1557 г. Уадпаведнасціз «Уставай на валокі»


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы