Читать курсовая по основам права: "Прыродны стан і гаспадарчае выкарыстанне зямель Докшыцкага і Касцюковіцкага раёнаў" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

Геадэзічны факультэт

Кафедра геадэзіі і кадастраўКурсавая работа

па дысцыпліне «Зямельны кадастр»

на тэму «Прыродны стан і гаспадарчае выкарыстанне зямель Докшыцкага і Касцюковіцкага раёнаў»Выканаў:

Акалатовіч А.В.

Наваполацк 2015

Глава 1. Зямельны кадастр. Агульныя палажэнні. Межы зямельнага ўчастка як прававая і тэхнічная аснова вядзення зямельнага кадастру .1 Паняцце зямельнага кадастру Спачатку разгледзім паняцце кадарстру ўвогуле. Само слова паходзіць ад сярэднявечнага лацінскага словаca pitastrum (отcaput- голова), якое азначала рэгістар душ, якія былі прымушаны плаціць пагалоўны падатак. Адрузу гэдак і было: пад кадастрам падразумявалі кнігу, у якой знаходзіліся звесткі аб прадмецепадаткаабкладання.

Зараз жа, зямельны кадастр - гэта сістэматызаваны збор дакументаваных звестак аб прыродным, гаспадарчым і прававым становішчы зямель. Парадак вядзення Зямельнага кадастру ўстанаўліваецца ўрадам. У Рэспубліцы Беларусь Зямельны кадастр вядзецца за кошт сродкаў бюджэту з мэтай забеспячэння дзяржаўных органаў, устаноў і іншых суб'ектаў гаспадарання дакладнымі звесткамі пра канкрэтны зямельны ўчастак, для яго рацыянальнага выкарыстання і аховы. абгрунтавання памераў платы за зямлю. Узямельным правевызначаны крыніцы інфармацыі, што ўключаюцца ў кадастр, формы кадастравай дакументацыі, перыядычнасць абнаўлення кадастравых звыестак і іншае. Службовыя асобы нясуць юрыдычную адказнасць за дакладнасць звестак, якія знаходзяцца ў кадастравай кнізе раёна (горада).

Першыя спробы ўліку колькасці і якасці земляў праводзіліся яшчэ пры першабытна абшчынным спосабе вытворчасці. Аднак тады ўлік быў вельмі прымітыўны і праводзіўся ў інтарэсах абшчыны. Са з'яўленнем прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці паўстала патрэба ў больш старанным уліку. Апроч прыватных уласнікаў улік вяла рабаўласніцкая дзяржава. Яна ўлічвала прыбыткі ад абкладання падаткамі, кантрыбуцыямі, выдаткі на ўтрыманне войска і т.п. Аб'ектам уліку паступова рабілася зямля, якая ўжо ў той час выступае як асноўны сродак вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пры рабаўласніцкім ладзе як адмысловае зямельнае ўліковае мерапрыемства зараджаецца зямельны кадастр, які працягвае развівацца пры феадалізме і асабліва пры капіталізме. Так у Егіпце, у часы першых фараонаў (4 тыс. гадоў да н.э.) старанна вяліся ацэнкавыя спісы земляў, якія падлягалі падаткаабкладанню. Ацэнку земляў двойчы на год праводзілі адмысловыя таксатары - чыноўнікі фараона. Зямельны кадастр Старажытнага Рыма (4 у да н.э.) уяўляў сабою апісанне зямельнай уласнасці. У адмысловыя рэестры ўносілі звесткі аб памеры зямельных участкаў, спосабе іх апрацоўкі, якасці і прыбытковасці зямель. На бронзавыя табліцы наносілі планы маёнткаў, іх назвы, межы і памеры землеўладанняў. Тамсама прыводзілі звесткі пра якасць земляў і пра самую гаспадарку. Самая старая кадастравая карта, якая дайшла да нас, захоўваецца ў Турцыі ў Стамбульскім музеі. Гэта гліняная дошка з выявай раёнаў, якія падлягалі падаткаабкладанню. Гэты дакумент датычыцца прыблізна да 2200 года да нашага часу. Існуе цікавы кадастравы дакумент, створаны ў далёкім мінулым ацтэкамі: карта даліны


Интересная статья: Основы написания курсовой работы