Читать курсовая по истории: "Парушэнне законнасці на Беларусі ў 30-40я гады" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Уводзіны У нашай краіне рэпрэсіі сталі аб’ектам толькі адной навуковай дысцыпліны - гісторыі, бо асуджэнне рэпрэсіій гэта асуджэнне учынкаў найперш ураду. Але і гістарычныя даследванні, якія ажыццяўляліся па дзяржаўным праграмам далі не шмат вынікаў. Вывучэнне рэпрэссій мае два аб’екты. Першы - гэта сродкі барацьбы, якімі карысталася дзяржава для знішчэння іншадумства, дзяржаўныя установы, якія ажыццяўлялі рэпрэсіі, заканадаўчая база і асобы, якія ажыццяўлялі гэтыя рэпрэсіі. Другі - формы іншадумства, яго маштабы, змест, лёсы іншадумцаў. У гэтай працы мы звяртаемся да першага.

Прадметам гэтага даследвання можна выдзеліць прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі; аналіз яе наступстваў. Пад рэпрэсіямі у шырокім сэнсе гэтага тэрміна разумеецца савакупнасць гвалтоўных мер супраць партыйных аб’яднанняў, сацыяльных груп, слаёў грамадства і асобных грамадзянаў, якія ажыццяўляюцца органамі дзяржаўнай улады дл я дасягнення пэўных палітычных мэтаў. Па сваёй прыродзе палітычныя рэпрэсіі з’яўляюцца спараджэннем неправавой дзяржавы і служаць неправавым мэтам. Выступаючы ў якасці інструмэнта дзеючай палітыкі, яны рэгулююцца выключна інтарэсамі кіруючага рэжыму і могуць быць раптоўна запатрабаваныя, а таксама раптоўна скасаваныя.Сёння, звяртаючыся да гісторыі нашай краіны можна пабачыць, што яна была зусім не такой, як пра яе пісалі у сталінскім “Кароткім курсе гісторыі УКП (б)”. Гісторыі яшчэ трэба будзе вызначыць, што ж было на самой справе. Але сёння ўжо можна пабачыць вялікую колькасць памылак, якія былі дапушчаныя у савецкі час. Найбольш ярка і востра мы адчуваем страту выбітных розумаў, геніеў і людзей мастацтва, якія маглі маглі зрабіць велізарны ўнёсак у развіццё нашай краіны і яе культуры.

Актуальнасць даследвання. Грамадства не павінна забывацца на трагічныя урокі мінуўшчыны. Праблема поўнага пазбаўлення ад спадчыннасці сталінізма як перажытка старой палітычнай культуры, заснаванай на адсутнасці павагі да заканадаўства, ігнараванні палітычных і грамадзянскіх свабод вылучае задачу усебаковага вывучэння асаблівасцяў і наступстваў рэпрэсіўнай палітыкі перыяда сталінскай дыктатуры.

Павышэнне цікавасці да гісторыі дадзенай эпохі выклікаецца і тым што у 30-я годы скончылася афармленне савецкай карнай сістэмы, якасці якой захаваліся фактычна цягам некалькіх наступных дзесяцігоддзяў. Улічваючы гэты факт, неабходна выявіць канкрэтныя шляхі і формы развіцця рэпрэсій на стадыі іх максімальнага выкарыстоўвання, г. зн. у перыяд радыкальнай сацыяльнай перабудовы у СССР. Важна зразумець якія мэты мела палітычнае кіраўніцтва, супраць якіх грамадскіх сіл яно прымяняла карныя акцыі, як пры гэтым рэагавала грамадства. Даследванне рэгіянальнага аспекта тэмы мае прынцыповае значэнне для асэнсавання гістарычнага вопыту узаемазносінаў цэнтральнага і мясцовага ураду у ажыццяўленні агульнадзяржаўнай палітыкі.

Мэта работы. Вызначыць крыніцы таталітарнага рэжыму у савецкім саюзе. Паказаць маштаб рэпрэсій, якія абрынуліся на Беларусь у 1930-1940-я годы ХХ стагоддзя. Разгледзець некаторыя сфабрыкаваныя палітычныя справы тых часоу. 1. Фарміраванне таталітарнага рэжыму

палітыкі рэпрэсіі судовця таталітарнага

Імкненне да поўнага кантролю над грамадствам было ўласціва


Интересная статья: Основы написания курсовой работы