Читать курсовая по английскому: "Безэквівалентная лексіка польскай мовы" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны

універсітэт імя Ф.Скарыны”

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай мовы Безэквівалентная лексіка польскай мовы

Курсавая работа Выканаўца:

Студэнтка групы БФ-31 ______________________ Пруднікава М.В.

Навуковы кіраўнік: ______________________ Серыкаў Р.Ул. Рэферат Курсавая работа змяшчае 26 старонак, 11 крыніц.

Ключавыя словы: кампаратывістыка(параўнальнае мовазнаўства), безэквівалентная лексіка, беларускія словазлучэнні, польскамоўныя аднакампанентныя адпаведнікі, лексічныя лакуны, словаўтварэнне, афіксы, тэматычная класіфікацыя.

Аб’ект даследавання: польскія безэквівалентныя адзінкі і іх беларускамоўныя адпаведнікі.

Прадмет даследавання: безэквівалентная лексіка.

Метады даследавання: дэскрыптыўна-аналітычны, параўнальна-гістарычны, герменетыўны.

Мэта курсавой работы: вывучэнне прыроды такой з’явы, як лексічная безэквівалентнасць.

Задачы курсавой работы:

- разгледзіць прычыны ўзнікнення безэквівалентных адзінак і само паняцце “безэквівалентная лексіка” ;

- раскласіфікаваць сабраны матэр’ял у адпаведнасці з прычынай узнікнення;

зрабіць назіранні над спосабам выражэння семантыкі ў польскіх безэквівалентных адзінак і іх беларускамоўных адпаведніках.

Вывады:

Такім чынам,намі былі даследаваны этапы развіцця безэквівалентнай лексікі, яе значэнне ў вывучэнні моў, таксама былі зазначаны важнейшыя працы навукоўцаў, што займаюцца даследаваннямі ў гэтай сферы,былі выдзелены асноўныя прычыны ўзнікнення безэквівалентнай лексікі. Змест Уводзіны

. Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы

. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці

. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі

. Словаўтваральныя сродкі польскай безэквівалентнай лексікі, параўнанне з беларускай мовай

. Тэматычная класіфікацыя безэквівалентнай лексікі

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц Уводзіны Мова - гэта з’ява шматбаковая і складаная. Для разумення ўсіх правіл, асаблівасцяў яе станаўлення і ўдасканалення, разумення яе функцыянальных аспектаў для ўсяго гэтага існуюць шматлікія асобныя навукі, раздзелы мовазнаўства. Кожны з іх, вывучаючы даследуючы свой бок мовы, у сукупнасці з астатнімі дае цэласнае ўяўленне аб карціне мовы. Яны, нібы дзіцячая цацка, у якой шляхам складання асобных кавалкаў атрымоўваецца поўная карціна. А даследваннем мовы ва ўзаемадзеянні яе з іншымі навуковымі сферамі прысвечаны такія дысцыпліны, як, напрыклад, сацыялінгвістыка. У ёй сутыкаюцца інтарэсы дзвюх навук, сацыялогіі (навукі аб грамадстве) і лінгвістыкі (навукі аб мове). Альбо, напрыклад, яшчэ, існуе такая дысцыпліна, як параўнальнае мовазнаўства. Навукоўцы, што працуюць у яе галіне, паглыбляюць веды аб мове і яе магчымасцях, яны займаюцца вывучэннем вельмі важных, актуальных і прынцыповых па свайму значэнню пытанняў. Паводле азначэння навука гэта прадстаўляе раздзел мовазнаўства, які абапіраючыся на законы развіцця мовы, праводзіць сістэмнае параўнанне фактаў розных моў у сінхронным і дыяхронным плане. Паводле вывадаў некаторых даследчыкаў першыя ўзоры параўнальнага метаду былі вядомы ўжо ў


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы