Читать курсовая по культурологии: "Архітэктура барока на тэрыторыі Беларусі ў ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны

Гістарычны (завочны) факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі Курсавая работа

Тема:

Архітэктура барока на тэрыторыі Беларусі ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях Выканаўца: Выгляд Аксана

студэнтка групы Г-41

Навуковы кіраўнік: Лебедзеў А.Д. Гомель, 2016 г. Змест Уводзіны

. Гістарыяграфія і крыніцы

. Культавая архітэктура

.1 Каталіцкая культавая архітэктура

.2 Праваслаўная культавая архітэктура

.3 Уніяцкая культавая архітэктура

. Палацава-паркавая архітэктура

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Слоўнік тэрмінаў Уводзіны Тэма курсавой работы актуальна тым, што архітэктура Беларусі XVII-XVIII стагоддзяў, а менавіта стыль барока, які дамінуе ў архітэктуры дадзенага перыяду, мала даследаваны і вывучаны на сучасным этапе. Гэта звязана з тым, што аб стылю барока мы даведваемся толькі пры вывучэнні гісторыі архітэктуры Беларусі, напрыклад, ва універсітэце, не маючы пачатковай базы ведаў па гэтай тэме. Патрэбна пастарацца каб тэма “Барока на тэрыторыі Беларусі” была больш раскрыта і даступна для вялікага кола людзей.

Мэта маёй работы - вывучэнне гісторыі архітэктуры Беларусі, дакладней, стылю барока на тэрыторыі нашай краіны ў XVII-XVIII стагоддзях.

Для дасягнення дадзенай тэмы неабходна вырашыць наступныя задачы:

· пазнаёміцца з паняццем “барока”;

· вызначыць асноўныя рысы беларускага барока;

· прааналізаваць развіццё культавай архітэктуры XVII і XVIII стагоддзяў;

· разгледзець палацава-паркавае будаўніцтва дадзенага перыяду.

Пры напісанні курсавой работы былі выкарыстаны наступныя метады:

· гістарычна - апісальны;

· гістарычна - параўнальны;

· гістарычна - рэтраспектыўны.

Барока (з італьянскага “barocco” - вычварны, дзіўны) - вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца XVI - сярэдзіны XVIII стагоддзяў, які ўзнік на аснове традыцый позняга Адраджэння.

Эстэтыка барока заснавана на проціпастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму з ірацыянальнасцю быцця. Мастацтва барока вызначаецца эмацыянальным і інтэлектуальным напружаннем, складанасцю выяўленчых сродкаў. Зарадзілася барока ў другой палове XVI стагоддзя ў Італіі.

Найбольш поўна барока праявілася ў архітэктуры [5, с. 288-289].

Мастацтва Беларусі XVII-XVIII стагоддзяў заўсёды прыцягвала і прыцягвае да сябе пільную ўвагу. Багатае і разнастайнае па формах, супярэчлівае, у нечым загадкавае, яно не пакідае абыякавым нікога. Прычын таму шмат. Аднак галоўнай можна назваць адну: на працягу амаль двух стагоддзяў усе галіны нацыянальнай культуры былі акрэслены стылем барока. Ні да, ні пасля яго не было стылю, у якім яскрава і пераканаўча адбілася гісторыя краіны, лёс яе народа.

Вывучэнне беларускай культуры XVII-XVIII стагоддзяў актыўна адбываецца ў апошнія гады. Многія даследчыкі звяртаюцца да багатай спадчыны мастацтва, а менавіта архітэктуры. Разглядаючы сукупнасць стыляў архітэктуры ў сваіх работах навукоўцы вялікую ўвагу надаюць кожнаму стылю асобна, у нашым выпадку - стылю барока. 1. Гістарыяграфія і крыніцы Вывучэнню архітэктуры Беларусі XVII-XVIII стагоддзяў свае работы прысвяцілі многія гісторыкі і навуковыя дзеячы. Дадзенай тэме


Интересная статья: Основы написания курсовой работы