Читать курсовая по литературе: "Любоўная лірыка як асноўны пласт інтымнай лірыкі Яўгеніі Янішчыц" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

(1983), “Каліна зімы” (1987). Да Я. Янішчыц прыйшлі прызнанне і вядомасць, яна была заслужана ўганаравана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1986). Лепшае з творчай спадчыны паэткі сабрана ў кнігах “У шуме жытняга святла” (1988) і “Выбранае” (2000).

Яўгенія Янішчыц з’яўляецца яркай і таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі - найперш традыцый духоўнасці і лірызму, якія звязаны з выяўленнем любові да роднага краю, філасофіі народнага побыту, еднасці чалавека і прыроды. Беларуская паэтка - “краю блаславёнага дачка”, якая ў адным з вершаў усклікае:

О мілы край! За даллю небакраю

Не зменіцца ўдзячны мой пагляд... [3, с. 54].

Яўгенія Янішчыц была і ёсць для нас паэтэсай з боскай іскрай, той, каму было дадзена ствараць, што дыхаць, і чые творы ― не проста набытак гісторыі літаратуры, але і культурная спадчына ўсёй нацыі.

Для многіх чытачоў Я. Янішчыц засталася шчымлівай лірычнай паэтэсай, якой дадзена было словам кранаць сэрцы, узвышаць перажыванні і ачышчаць душы. Яе лірыка грунтуецца на адкрытай, шчырай, даверлівай споведзі, на ранімай, безабароннай і абвостранай пачуццёвасці, на жывым, сардэчным водгуку на падзеі часу. I гэта не можа пакінуць чытача абыякавым. Сёння ў кожнага на слыху такія цудоўныя па мастацкіх якасцях і паводле ідэйна-тэматычнага вырашэння вершы Яўгеніі Янішчыц, як “Ты пакліч мяне. Пазаві...”, “Ля ложка хворай маці”, “Верш, напісаны ў цырульні”, “У бабулі Паланеі”, “У шуме жытняга святла” і многія іншыя, што ўвайшлі ў скарбніцу беларускай літаратуры. Гэта тыя творы, у якіх набыў выяўленне нізкі “болевы парог”, што пачуццёва адлюстроўвае падзеі ў душы і свеце.

Паэзія Я. Янішчыц прасякнута болем, журбою, марамі і спадзяваннямі свайго народа. I яшчэ адна важная асаблівасць ёсць у яе творчасці ― свая, натуральная, з уласцівымі толькі ёй адметнасцямі ― мова. У паэтычных радках Я. Янішчыц выдатна спалучаецца асабістае святло з каларытам беларускай зямлі.

Паэтка Я. Янішчыц з самага пачатку творчасці, эмацыйнай, імпульсіўнай, звярнула на сябе пільную ўвагу крытыкі. Пра паэтку з цікавасцю і захапленнем пісалі Р. Бярозкін, Дз. Бугаёў, У. Гніламёдаў, П. Дзюбайла, С. Лаўшук, М. Мішчанчук, С. Калядка і іншыя.

Даследчыкі паэтычнай творчасці Я. Янішчыц часцей за ўсё засяроджваюць сваю ўвагу на такіх тэматычных кірунках, як асэнсаванне паэткай яе роднага краю, яго прыроды, жыхароў, праблем сучаснага жыцця беларусаў. I менш увагі ўдзяляецца адной са скразных на наш погляд, усеабдымнай тэме, якой з’яўляецца каханне.

На наш погляд, найбольшую падтрымку чалавеку дае светлае, чыстае каханне. Але пра каханне ўжо сказана шмат. Гэтая з’ява разгледжана з усіх бакоў.

Тэма курсавой работы - раскрыць любоўную лірыку як аднаго з асноўных пластоў інтымнай лірыкі паэзіі Я. Янішчыц.

Тэма прадвызначае вырашэнне наступных задач:

Ахарактарызаваць творчасць Я. Янішчыц з вышыні дасягненняў

сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

Па-новаму перачытаць лірыку Я. Янішчыц, паказаць якія важныя і

актуальныя праблемы ставіла і вырашала паэтка у вершах.

Выявіць асаблівасці любоўнай лірыкі.

Раскрыць метафізіку кахання.

Вызначыць адценні кахання, абапіраючыся на канкрэтныя творы Я. Янішчыц.

Ацаніць наватарскія здабыткі Я. Янішчыц ў мастацкім увасабленні задумы, у