Читать курсовая по культурологии: "Светлавое абсталяванне ў свяце" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

сродкамі святла. Таксама праблемай з’яўляецца тое, што яшчэ не ўсюды у нашай краіне есць магчымасць працаваць з навейшым светлавым забеспячэннем, каб стварыць свята высокага узроўню.

Мэта даследвання: выяўленне накірункаў і спосабаў удасканалення сучасных святаў на аснове выкарыстання светлавых сродкаў.

Задачы даследвання:

1) выявіць гісторыю развіцця светлавога абсталявання;

) раскрыць спецыфіку пастаноўчага асвятлення свята;

)разгледзіць вобразна- светлавое вырашэння свята

)даць тэхнічную характэрыстыку прыборам светлавога абсталявання на сучасным этапе(лазэрнае шоу, пражэктары, сканеры).

Методы даследвання:

) Аналіз архіўнай літаратуры, навукова-папулярнай, метадычнай літаратуры.

) Аналіз сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэта;

) Прагляд і аналіз фотаздымкаў па светлавому абсталяванню;

) Размова са светларэжысёрамі,а таксама з педагогамі па рэжысуры святла.

Аналіз літаратуры па тэме даследвання:

У вучэбным дапаможніку па тэхналогіі стварэння свята Пятра Адамавіча Гуда расказваецца аб светлавым абсталяванні увогуле.

У кніжцы Базанава В.В “Тэхніка і тэхналогія сцэны” я даведалася аб мастацкім асвятленні сцэны, а таксама аб працы рэжысёра над святлом з пункту гледжання мастака-афарміцеля. У кніжцы Пятра Адамавіча Гуда “Тэхналогія стварэння свята” я даведалася аб пастаноўчым асвятленні свята, як правільна правадзіць рэпетыцыі і якія тэхнічныя сродкі нам сптрэбяцца на рэпетыцыі і ў свяце.

Глава I. Гісторыя развіцця светлавога абсталявання

1.1 Вогненыя дзеі народаў сусвету

Агонь займаў і займае важнае месца ў жыцці чалавека. Вакол агню праводзілі абрады, паляўнічыя пляскі, яго запальвалі ў гонар важнай падзеі ў жыцці плямён, выкарыстоўвалі ў марской справе ( на маяках, караблях). Яшчэ ў дагістарычныя часы палаючыя кастры з’яўляліся сродкам баявой піратэхнікі з мэтай перадачы вогненых сігналаў аб набліжэнні ворага, пачатку ваенных паходаў, баявых дзей.

Тагачасныя людзі абагаўлялі агонь, успрыймалі яго як звышнатуральную сілу і таму не маглі растлумачыць прычын яго паходжання. Гэта з’явілася падставай для з’яўлення міфаў - выдуманых гісторый, якія ў вобразна-паэтычнай форме адлюстроўвалі паходжання розных з’яў прыроды. У Беларусі было распаўсюджана паданне, што агонь на зямлю трапляе з маланкі, а яны выскокваюць з-пад капытоў каня, на якім Пярун імчыцца па небе. Міфы і пісьмовыя крыніцы сцвярджаюць, што Пярун быў высачэзнага росту, з доўгай барадой, з чорнымі валасамі, велічны, статны. Яго грымучы лук - каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы - гэта маланкі. У гонар уладальніка маланкі і грому ва ўсходняй Еўропе ў гаях пад вялікімі дубамі будавалі капішчы - свяцілішчы, дзе заўсёды гарэў нязгасны агонь - “ зніч. Капішчы Пяруна з’яўляліся першымі культавымі вогнена-светлавымі відовішчамі на тэрыторыі усходніх славян, балтаў і іншых народаў.

Агонь як сімвалічны атрыбут уваходзіў у шматлікія святочныя абрады і рытуалы сонечнага культа, дзе ён атаясамліваўся з падабенствам сонца на зямлі. У Беларусі культавыя кастры запальвалі ў дні святкавання Каляд, Масленіцы, Гукання вясны, Вялікадня, Юр’я, Сёмухі, але найбольш яркай відовішчнасцю вогненых дзей выдзялялася Купалле - свята летняга