Читать изложение по всему другому: "Выбачайце калі ласка" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Выбачайце калі ласка

Дзеючыя асобы:Калібераў Сцяпан Васільевіч.Антаніна Цімафееўна.Моцкін.Печкуроў Кузьма Прохаравіч.Гарошка Ягор Сяргеевіч.Марыя Кірылаўна.Наташа.Лёня.Ганна Чыхнюк.Міхальчук.Гардзіюк.Курбатаў Сяргей Іванавіч.

Кароткі змест:

Дзея першая(Ліпеньскі ранак. Кватэра Каліберава)

   У старшыні райвыканкома Каліберава дрэнны настрой, бо атрымаў вымову за заганны стыль работы. Жонка хоча неяк дапамагчы мужу, прапануе паснедаць, пераапрануцца. Калгасніца Ганна Чыхяюк прыходзіць за мяшкамі, у якіх Калібераву прывозілі купленую бульбу. Ганна гаворыць, што раённае начальства павінна больш патрабавальна ставіцца да старшыні, каб ён крыху варушыўся.   З'яўляецца адказны за хлебанарыхтоўкі Моцкін. Антаніна Цімафееўна, жонка Каліберава, жаліцца на мужаву хваробу - камні ў печані, хоча каб яго шкадавалі і паважалі.   Моцкін паведамляе Калібераву "сакрэтны сакрэт" - як выйсці на першае месца па хлебанарыхтоўках. Для гэтага трэба, каб дырэктар спіртзавода выдаў распіскі, што калгасы здалі яму збожжа. Старшыня райвыканкома, выслухаўшы Моцкша, пачынае разважаць, на каго з кіраўнікоў калгасаў можна выйсці з такой справай. Потым абвінавачвае свайго памочніка ў тым, што ён штурхае "на падман партыі, на падман дзяржавы, на злачынства". Абяцае, што калі Моцкін хоць раз яшчэ згадае свой "план", то выкрые яго "камбінатарскія махінацыі" на бюро райкома. Моцкін спалохаўся.   Антаніна Цімафееўна тлумачыць Моцкіну, што гнеў Каліберава несур'ёзны ("Ён жа толькі ведаць не хоча. Яму не трэба гэтага ведаць").   Прыходзіць дырэктар спіртзавода Печкуроў з просьбай уратаваць ад вайсковых збораў. Пасля некаторай нязгоды Калібераў тэлефануе маёру Дуеву.   З двума кошыкамі агуркоў нясмела заходзіць старшыня калгаса Гарошка. Антаніна Цімафееўна запрашае ўсіх на снеданне. Жонка нагадвае Калібераву, калі ён таксама бярэцца за чарку, пра яго "камні ў пячонцы". Гарошка просіць не завышаць хоць у гэтым годзе план хлебазакупа. Калібераў разважае пра інтарэсы дзяржавы. На клопат старшыні, што ў калгасе нізкі працадзень, ён гаворыць: "Таварыш Гарошка! Я яшчэ не помню такога выпадку, каб за нізкі працадзень каму-небудзь абвясцілі вымову. А за адставанне з хлебапастаўкамі - я асабіста... ведаю такіх кіраўнікоў, якія па дзве і тры вымовы маюць. Ясна? "

Дзея другая(Двор старшыні калгаса "Партызан" Гарошкі. На верандзе сын Гарошкі малюе, ён сам спіць)

   Марыя Кірылаўна, жонка Гарошкі, будзіць мужа, гаворыць, што прыехаў Калібераў. Старшыня хоча схавацца ад раённага начальства на гарышчы, бо не выканаў план паставак збожжа за тыдзень. Жонка і дачка спыняюць яго.   Калібераў, з'явіўшыся, адразу пытае пра план паставак. Моцкін нагадвае, што ў калгасным свірне ляжыць сем тон намалочанага збожжа. Тое, што гэта насенны фонд, начальства не цікавіць. "Калібераў. Трэба не забываць першую запаведзь: лепшы хлеб у першую чаргу - дзяржаве. А вы, як аднаасобнік, як прыватнік разважаеце. Больш таго... Вельмі падобна на кулацкую тэндэнцыю". Ён патрабуе зняць калгаснікаў з усіх работ і кінуць на малацьбу, камбайн зняць з цімафееўкі і паслаць на жыта. Брыгадзір Міхальчук адмаўляецца пераводзіць людзей на іншую працу ў гэты дзень. Пагражаючы старшыні калгаса пасяджэннем бюро Калібераў і Моцкін пакідаюць Гарошкаў двор.   Прыбягае раззлаваная Ганна, заяўляе, што з


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы