Читать изложение по всему другому: "Невядомы Багушэвіч" Страница 1


назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Невядомы Багушэвіч

Нас не край далёкі клічаВывучаць чужы нам звычай,Нас чакае ў нашым краіРодны наш народ.Ф. Багушэвіч

   Я працытавала радкі з верша Францішка Багушэвіча «Прэч бутэлькі, люлькі, карты...», напісанага ў 1897 годзе. Тры гады заставалася да смерці. Не ўсё ў жыцці здзейснілася. Сям'я незадаволена: не выбіўся ў вялікія саноўнікі бацька, застаўся «хлапаманам». Усё трэба было вытрымаць дзеля народа свайго. Застацца непахісным, хоць і бедным, не прызнаным у вярхах. А ён не хацеў гэтага прызнання. Ён ведаў, што многія прызнаныя ніколі народам не ўспомняцца, сыдуць у нябыт невядомымі. I верыў у сілу свайго слова. Многа думаў, разважаў над задачамі паэзіі. Над праблемамі жыцця і смерці. У апошнія гады паэт узняўся над прыземленасцю, канстатацыяй бачанага, пачутага. Гэта таксама было патрэбна. Але пра гэта даўно сказаў сам народ у сваіх выдатных песнях, казках, вершаваных апавяданнях, прыказках і прымаўках. Патрэбна было на канцы 19 стагоддзя, залатога для рускай і многіх іншых літаратур свету, стварыць і суб'ектыўную літаратуру, прасякнутую думкамі пра ўвесь народ, пра лёс нацыі. Свет павінен быў убачыць беларусаў, а не жыхароў Паўночна-Заходняга краю царскай Расіі. Такую місію і выканаў Багушэвіч і перадаў эстафету Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Якубу Коласу.   У многіх падручніках да гэтага часу вывучаюцца, аналізуюцца творы Багушэвіча пра забіты край і скораны народ, пра «дурнога, як варона, беларускага мужыка», пра тое, што «бог не роўна дзеле» — на багатых і бедных, пра беднага Аліндарку, чалавека, лёс якога склаўся так, што лепш было б і не нараджацца, як герою Багрымавага твора «Зайграй, зайграй, хлопча малы». Я не выступаю супраць вывучэння гэтых твораў. Я толькі хачу запытацца ў сваіх старэйшых таварышаў: «А калі ж мы будзем вывучаць філасофскія вершы паэта «Хто над жалезнай струной запануе...», «Жыццё — вандроўка на чоўно па моры...», «Шумяць сосны», «Лютня» айчыны! У старонцы любімай...», «Прывід надзеі», «Дагарае рэшта вецця...». Гэта творы пра жыццё і смерць, пра апошнія рубяжы мастака, які адчувае блізкасць канца і звяртаецца да нашчадкаў помніць край і народ свой, рупіцца пра памнажэнне славы яго. Багушэвіч менавіта ў названых мною вершах пераадолеў апісальнасць, расцягнутасць, стаў сапраўдным лірычным, а не эпічным паэтам. Я адчуваю, што тут ён супрацьлеглы сабе ранейшаму па многіх пазіцыях. Пра знікненне апісальнасці сказала. Гэта раз. Цяпер другое — паэт не апісвае нейкія з'явы, а разважае, ацэньвае іх, выносіць ім свой прысуд. Трэцяе, — паэт заклапочаны агульнай ацэнкай з'яў, а не канкрэтыкай. Яго цікавяць ужо такія катэгорыі, як Радзіма, Народ, Жыццё і Смерць, Хваляванне і Спакой, працэс мастацкай творчасці. Калі ўвага мастака засяроджваецца менавіта на такіх ісцінах — гэта верная прыкмета індывідуалізацыі і інтэлектуалізацыі слоўнага мастацтва. Так пясняр сялянскай масы, голас з народа ператвараўся ў песняра індывідуальнага, у творчую постаць Прарока. Такі ж шлях пазней пройдзе і Янка Купала, калі адмовіцца ад выканання ролі селяніна і стане таксема прарокам нацыі.   Дык чаму ж мы не вывучаем суб'ектыўную лірыку Францішка Багушэвіча? Няўжо нашы настаўнікі думаюць, што мы яе не разумеем? Хоць бы вось гэтыя Багушэвічавы радкі:   Жыццё — вандроўка на чоўне па моры,   Смерць — гэта прыстань пасля працы рупнай.