Читать реферат по английскому: "Эпітэт у паэтычнай мове Т. Бондар" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Змест

Уводзіны

. Эпітэт у навуковай літаратуры

. Эпітэт у мове твораў Т. Бондар

.1 Семантычная характарыстыка выяўленых эпітэтаў

.2 Граматычная характарыстыка эпітэтаў

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц Уводзіны Вобразнасць мовы мастацкай літаратуры залежыць найперш ад выяўленных сродкаў, сярод якіх важную ролю адыгрываюць эпітэты. Яны дапамагаюць усебакова і дакладна ахарактарызаваць прадметы і з’явы, падкрэсліваюць найбольш істотныя іх прыметы, робяць вобраз яркім, запамінальным, а мову твораў - больш вобразнай. Нездарма эпітэты адносяцца да залатога фонду мовы.

Пра ролю, прызначэнне эпітэтаў, пра крыніцы іх узнікнення выказвалі меркаванні такія антычныя філосафы, як Арыстоцель, Квінтыліян. Вывучэннем прыроды эпітэтаў займаліся вучоныя мінулага стагоддзя Ф. І Буслаеў, А. М. Весялоўскі, А. А. Патабня, В. У. Вінаградаў, М. А. Рыбнікава, А. П. Яўгеньева і іншыя. Некаторыя працы прысвечаны даследаванню эпітэта, вывучэнню яго спецыфікі, характару і функцый у мастацкім кантэксце, у асобных творах ці ўсёй творчасці таго або іншага пісьменніка.

У лінгвістычнай літаратуры няма адзінага навуковага абгрунтавання разумення сутнасці эпітэта. І. С. Кулікоў, В. П. Рагойша, М. Я. Цікоцкі лічаць эпітэт тропам. Іншыя вучоныя называюць яго мастацкім вобразным азначэннем прадмета (А. А. Макарэвіч), "мастацкім азначэннем" (М. А. Лазарук), "атрыбутыўнай стылемай" (І. Астахаў), "разнавіднасцю азначэння, якое адрозніваецца ад звычайнага экспрэсіўнасцю, пераносным (тропавым) характарам (В. С. Ахманава).

У рабоце мы звернемся да праблемы вызначэння і вывучэння эпітэтаў. Мы разгледзім праблему размежавання такіх тэрмінаў, як эпітэт і лагічнае азначэнне, прааналізуем існуючыя азначэнні эпітэтаў, сістэматызуем разнастайныя класіфікацыі. Эпітэт разглядаецца з пункту гледжання мовазнаўства, таму, узяўшы за аснову даследавання паэтычныя тэксты Таісы Бондар, мы вызначым семантычныя і граматычныя характарыстыкі эпітэтаў. У мовазнаўстве існуюць розныя азначэнні эпітэтаў, таму ў даследаванні будуць прыведзены найбольш поўныя і частаўжывальныя азначэнні, а таксама азначэнні, якія, на наш погляд, з’яўляюцца цікавымі.

Эпітэты, утвараючы ядро якаснай дамінанты тэксту, арганізуюць прастору апавядання, прыцягваючы да сябе ўвагу чытача. Прэдыкатыўная і атрыбутыўная функцыі эпітэта, дапаўняючы адна адну, дазваляюць аб'ёмна і досыць дакладна перадаць аўтарскае стаўленне да свету, а свядомы выбар ад'ектыўнай лексікі спрыяе таму, што эпітэт становіцца важным сродкам стварэння вобразнасці.

Так, дарэчы, праблема размежавання такіх паняццяў, як "эпітэт" і "азначэнне" застаецца вельмі актуальнай. Тыя даследчыкі, што прытрымліваюцца вузкага разумення тэрміна "эпітэт", адносяць яго да чыста стылістычных з’яў. Гэта маляўнічае вобразнае азначэнне, якое ўзнікае звычайна на аснове пераноснага або эмацыянальнага значэння слова (Л. К. Бабылёва, Б. В. Тамашэўскі).

Прыхільнікі шырокай трактоўкі эпітэта лічаць, што экспрэсіўна-вобразную функцыю могуць выконваць і нейтральныя, звычайныя азначэнні (Л. І. Цімафееў, Э. П. Рызель).

Такім чынам, размежаваць два паняцці - лагічнае азначэнне і эпітэт не так проста. У нашым даследаванні мы разгледзім розныя трактоўкі гэтых паняццяў.

Традыцыйнай формай выражэння эпітэтаў


Интересная статья: Основы написания курсовой работы