Читать реферат по истории: "Этнагенез беларускага народа і паходжанне назвы Белая Русь" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Рэферат

па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі”

тэма

Этнагенез беларускага народа і паходжанне назвы Белая Русь

Выканаў:

Палукошка Д.Г.

Уводзіны

этнас беларускі паходжання

Абраўшы тэмай свайго даследавання тэму: “Этнагенез беларускага народа і паходжанне назвы Белая Русь”, я паставіў сваёй мэтай раскрыць наступныя пытанні:

)Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускай нацыі

)Месца і час фарміравання беларускай нацыі

)Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі

)Паходжанне назвы Белая Русь

Тэма, на мой погляд, вельмі актуальная, асабліва ва ўмовах русіфікавання Беларусі, калі адна тэорыя падмяняецца іншай і адбываецца сціранне меж паміж беларускім і рускім народамі.

Мая тэма адна з самых даследаваных і, разам з тым, адна з самых спрэчных тэм у гістарычнай навуцы.

Беларускі этнас ўзнік у выніку доўгіх гістарычных працэссаў. Яго этнакультурны фундамент злажыўся у час Антычнасті і Ранняга Сярэдневякоўя, але пасля гэтага беларусы прашлі яшчэ доўгі шлях, пакуль атрымалі сучаснае імя і самасвядомасць.

Працэс фарміравання беларускай нацыі заняў дастаткова працяглы пэрыяд і адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцыяў.

Няма адзінага погляду адносна продкаў беларусаў. Сярод асноўных канцэпцыяў вылучаюцца «крывіцкая», «балцкая», «крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» і «старажытнаруская».

У навуцы няма і адназначнасці што да храналагічных рамак фарміравання беларускага народу. Адныя даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст. , а працэс фармавання беларускай народнасці пачаўся яшчэ ў ХVII -ХVIII стст. Паводле В. Сядова , беларуская этнічная супольнасць склалася ў ХІІІ -ХІV стст. М. Грынблат лічыў, што фармаванне беларусаў адбывалася ў ХІV -ХVІ стст.

На гэтыя пытанні я паспрабую даць адказ ў сваім рэфераце.

1. Паняцце «этнас». Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў1.1 Паняцце «этнас». Этнагенез і этнічная гісторыя. Асноўныя этнічныя працэссы

Даследаванне працэссу этнагенезу - паходжанне і развіццё этнасаў - вучоныя-этнолагі адносяць да адной з самых складаных частак дадзенай навукі. Гэта абумоўлена тым, што этнічная гісторыя розных народаў дэтэрмінавана супярэчным узаемадзеяннем антропных, лінгвістычных, гістарычных, гаспадарчых, культурных, дэмаграфічных, палітычных і астатніх фактараў.

Пад этнагенезам, як правіла, разумееца працэсс гістарычнага паходжання этнічных груп ў перыяды плейстацэна (2 млн. - 20 тыс. гадоў да н.э.) і пачатку галацэна (20 тыс. - 3 тыс. гадоў да н.э.), калі, згодна звесткам археалогіі і палеанталогіі, працякалі працэсы антрапагенезу, развіцця Homo sapiens, сацыягензу ранніх форм чалавечых супольнасцей, зараджаліся асноўныя формы працы, мовы, рэлігіі, мастацтва і т.п. На працягу ўсяго гэтага часу не спынялася нараджэнне новых этнічных утварэнняў; гэты працэс працягваецца і ў наш час.

Ў айчыннай этналагічнай навуцы прынята лічыць, што этнагенез пачаўся з утварэннем чалавека сучаснага віда, які сфарміраваўся каля 40 тыс. гадоў таму. Але параўнальна пэўныя звесткі аб этнагенезе магчыма атрымаць толькі з эпохі неаліту, калі адбылося канчатковае афармленне


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы