Читать реферат по истории: "Паўночна-заходні аддзел. Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

Гістарычны факультэт ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНІ АДДЗЕЛ ІМПЕРАТАРСКАГА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА Выканала студэнтка

курса 6 групы

Кулакова Вольга Мінск 2010 ПЛАН УВОДЗІНЫ

. СТВАРЭННЕ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА АДДЗЕЛА ІМПЕРАТАРСКАГА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА

2. ДЗЕЙНАСЦЬ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА АДДЗЕЛА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА

.1. ПЕРШЫ ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ

2.2 ДРУГІ ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ УВОДЗІНЫ Тэма гісторыі стварэння і дзейнасці Паўночна-заходняга аддзелу Імператарскага рускага геаграфічнага таварыству з’яўляецца яскравым прыкладам грамадскай арганізацыі інтэлегентскага тыпу, таму, менавіта, была абрана такая тэма для напісання рэферата.

Мэтай работы з’яўляецца ўсебаковы агляд на гісторыю Паўночна-заходняга аддзела Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Вырашэнню пастаўленай мэты падпарадкоўваюцца наступныя задачы: разглядзець пры якіх умовах і якім чынам прахадзіла стварэнне аддзела на падставе распарадчых дакументаў аддзела і апісанне дзейнасці аддзела па двум перыядам яго існавання. Гісторыя Паўночна-заходняга аддзелу вывучана ў гістарыяграфіі недасканала. Усю літаратуру можна ўмоўна падзяліць на тры групы: дарэвалюцыйная, савецкая і сучасная. Так да першай групы можна аднесці "Записки Северо-западного отдела Императорского русского географического обшества". Под ред. Д.И. Довгяло. Кн.1 - 2 і "Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западнорусский край, снаряженной Императорским русским географическим обществом". Изд. Под наблюдением П.А. Гильтебрандта. Т.1.У дадзеных даследаваннях аўтары робяць уклон на гісторыю стварэння і дзейнасці аддзелу з пануючай у тэй час ідэалогіі.

Да другой групы можна аднесці даследаванні такіх навукоўцаў, як М.В. Доўнар-Запольскі, М.І. Каспяровіч, М.Ф. Піліпенка, дзе гісторыя Паўночна-заходняга аддзелу разглядаецца ў агульным вывучэнні Беларусі. Да трэццяй группы сучасных даследчыкаў адносяцца Аляксееў Л.В. і Шумейка М.Ф., дзе разглядаецца таксама вывучаемая праблема паверхнастна. К асобнай групе даследаванняў хацелася б аднесці калектыўныя працы "Беларуская фалькларыстыка", Гісторыя Беларусі Т.4. і энцыклапедыю Этнаграфія Беларусі. . СТВАРЭННЕ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА АДДЗЕЛА ІМПЕРАТАРСКАГА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА Рускае геаграфічнае таварыства было створана ў Санкт-Пецярбургу ў 1845 годзе. Яго навуковая дзейнасць была накіраваная на збор, апрацоўку, распаўсюджванне геаграфічных, этнаграфічных і статыстычных звестак аб Расіі. З 1850 г. адчыняюцца аддзелы Рускага геаграфічнага таварыства. Першым па часе ўзнікнення з’яўляецца Каўказскі аддзел у Тыфлісе, другім - Сібірскі ў горадзе Іркуцку, трэцім - Паўночна-заходні ў горадзе Вільня, чацвёртым - Арэнбургскі ў горадзе Арэнбурзе і пятым - Паўднева-заходні ў горадзе Кіеве.

Першай рускай навукова-беларусазнаўчай грамадзянскай арганізацыяй на Беларусі быў Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Увесь час свайго існавання ен знаходзіўся ў Вільні, з’яўляючыся дапаможнай часткай таварыства. Ініцыятыва ўтварэння такога аддзелу ў Вільні належыла тагачаснаму сакратару Рускага геаграфічнага таварыства Ф.Р. Остен Сакену. У гэтай справе пэўную ролю