Читать реферат по истории: "Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П.Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз'яднанню ўкраінскага народа. П. Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г.Стамбулам. Справа была не ў абароне славян, а зусім у іншым. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі, стала галоўнай пера-шкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.

Усе гэтыя інтарэсы знайшлі адлюстраванне ў праграме партыі кадэтаў, што сведчыла аб поўным адабрэнні кадэтамі знешняй палітыкі царызму ў гады вайны. ЦК партыі кадэтаў заклікаў усіх да "святога яднання" з самадзяржаўем. На думку кадэтаў і акцябрыстаў, такое яднанне дапаможа здзейсніць распрацаваную праграму рэформ, якія завершаць пераўтварэнне краіны ў. буржуазную манархію.

Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Болыпасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варвараў". Гэты лозунг нагадваў лозунг германскіх сацыял-шавіністаў "абароны Германіі ад рускіх варвараў". Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю.Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В.Пляханаў. Ен лічыў, што царызм вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў.

У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў царскі ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без паражэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.

3 першых дзён вайны шалёны разгул шавінізму ахапіў усе маёмныя класы, у тым ліку значную частку дробнай буржуазіі горада і вёскі на Беларусі. Памешчыкі і буржуазія заявілі аб сваёй падтрымцы імперыялістычнай палітыкі царызму. У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах мясцовымі органамі ўлады былі праведзены "патрыятычныя" сходы. У Мінску 18 жніўня 1914 г. вялікая група вучнёўскай моладзі прайшла па вуліцы да дома губернатара і падала адрас на імя цара, у якім гаварылася аб поўнай падтрымцы палітыкі царскага ўрада ў вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, якая адбылася 30 жніўня 1914 г. у г.Пінску. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў г.Магілёве. У ліпені 1914 г. тут адбыліся сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі ў бязмежным адзінадушным адабрэнні палітыкі цара насельніцтвам Магілёўскай губерні, у гатоўнасці народа на любыя ахвяры дзеля расійскага самадзержца і Айчыны.

Што датычыць рабочых і сялян Беларусі, то на пачатку вайны шавіністычна настроены былі большасць багатых сялян і


Интересная статья: Основы написания курсовой работы