Читать реферат по истории: "Заканадаўства вялiкага княства лiтоўскага" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ кафедра гісторыі Беларусі РЭФЕРАТ

на тэму:

«Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага: ГIСТАРЫЧНЫ АНАЛIЗ» МИНСК, 2008

1. Агульная характарыстыка Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў гаспадар, вялiкi князь лiтоўскi. Паколькi вялiкі князь ўвасабляе вышэйшую заканадаўчую, выканаўчую i судовую ўладу, вельмi складана (а часам увогуле немагчыма) адрознiць вялiкакняжацкiя распараджэннi ад заканадаўчых дакументаў.

Статут 1529 г. удакладняў, што законы выдаюцца гаспадаром «з ведомостью и порадою и с призволеньем рад наших великого князства Литовского». Статут 1566 г. адлюстраваў узросшую ролю сейма (сойма) у дзяржаўным жыццi. Згодна гэтаму зводу законаў, апошнiя выдавалiся гаспадаром пры згодзе сейма Вялiкага княства Лiтоўскага. З 1588 г. права выдання законаў належала толькi сойму (пры захаваннi за вялiкiм князем i панамi-радай заканадаўчай iнiцыятывы). Такiм чынам, развiццё заканадаўства з 1588 г. да апошнiх гадоў iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага адбывалася шляхам прыняцця пастаноў сойма («канстытуцый»), якiя дапаўнялi нормы Статута.

Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII – XV ст. памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам вызначае iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых (пераходных) груп. Адной з iх з'яўляюцца т. зв. устаўныя граматы – лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi цi групы асоб. Устаўныя граматы вялiкiх князёў лiтоўскiх класiфiцыруюць па тыпах: ільготныя, даравальныя (цi жалаваныя) i ахоўныя (цi пацвярджальныя) – i па вiдах: земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам. Гiсторык права М. Ясiнскi менавiта iльготныя граматы назваў «прывiлеяй у непасрэдным сэнсе гэтага слова». Аднак у сучаснай беларускай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн «прывiлей» (ад лац. асаблiвы закон) ужываецца ў шырокiм сэнсе, тоесны «грамаце» – у якасцi вызначэння заканадаўчых актаў, якiмi вялiкiя князi цi каралі надавалi або пацвярджалi выключныя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных сацыяльных цi этна-рэлiгiйных груп. Такiм чынам, класiфiкацыя прывiлеяў у апошнiм значэннi супадае з класiфiкацыяй грамат.

У XV – XVI ст. шэраг заканадаўчых дакументаў (канстытуцыi, стату-ты, сеймавыя ўхвалы) называўся ўставамi. Найбольш вядомая «Устава на валокi» 1557 г. – закон аб правядзеннi валочнай памеры ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, выдадзены вялiкiм князем Жыгiмонтам II Аўгустам i панамi-радай. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што ўставамi называлi i распараджэннi ваявод, якiя, зразумела, не з'яўляюцца помнiкамi права.

Узмацненне цэнтральнай улады ў XV ст. дазволiла пачаць выпрацоўку кодэксаў права – агульных для ўсёй дзяржавы заканадаўчых нормаў. Першы кодэкс у адным спiсе меў назву «Судзебнiк». Тэрмiн «Судзебнiк» у якасцi вызначэння заканадаўчага кодэкса ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм распаўсюджвання не атрымаў. Але існавалі маскоўскiя Судзебнiкі 1497 i 1550 гг.

Найбольш буйныя зборы законаў феадальнага права ў княстве атрымалi назву статутаў (ад лац. пастанова). У Польшчы Вiслiцкi статут быў прыняты ў 1347 г., у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм – першы – у 1529 г., другi – у 1566 г. i трэцi – у 1588 г. Статуты падзялялiся на раздзелы i асобныя артыкулы. Уступалi ў дзеянне пасля прыняцця на агульных сеймах i канфiрмацыi (ад лац. зацвярджэнне).

Яшчэ адным з найбольш


Интересная статья: Основы написания курсовой работы