Читать реферат по истории: "Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі

Змест 1. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх правядзення на Беларусі Скасаванне прыгону з’яўлялася першым крокам Аляксандра IІ на шляху мадэрнiзацыi расiйскага грамадства па ўзору вядучых заходнееўрапейскiх краiн. Судовая рэформа, прынятая ў лiстападзе 1864 г., грунтавалася на прынцыпах усесаслоўнасці, незалежнасці суда ад адмiніcтрацыi, спаборнасці i галоснасці судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел грамадскасці праз інстытут прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы абвiнавачваемых абаранялi прысяжныя павераныя. Усталёўвалася сicтэма судовых устаноў: мiравы суд, з’езд мiравых суддзяў, акруговыя суды, судовыя палаты. Вышэйшай інстанцыяй быў cенат, а яго члены прызначалiся царом.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi у 1872 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi католiкоў, а яўрэяў – нават у засядацелi. У 1883 г. была заснавана Вiленская судовая палата, якая разглядала справы жыхароў Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Мiнскай губ. Магілёўская губ. падпарадкавалася Кіеўскай, а Віцебская губ. – Пецярбургскай судовым палатам.

У 1864 г. для абрання земскіх органаў самакіравання былі сфарміраваны тры групы (курыі) выбаршчыкаў: прыватныя землеўладальнiкi, гарадскiя i сельскiя грамадствы з улікам маёмаснага цэнзу. Такiм чынам, падаўляючую перавагу ў іх набывалi дваране.

Па прычыне пражывання на Беларусі значнай колькасці яўрэяў і палякаў, апазіцыйна настроеных супраць царызму, ажыццяўленне земскай рэформы ў яе ўсходніх губернях было адтэрмінавана да 1911 г., а ў заходніх – нават да 1917 г.

Гарадская рэформа, распачатая ў 1870 г., мела на мэце перадаць справы гарадскога жыцця ў распараджэнне калегіяльнага органа – думы. У мэтах яе абрання ўсе падаткаплацельшчыкі фарміравалі тры курыі выбаршчыкаў, кожная з якой выбірала сваю трэць прадстаўнікоў (гласных) у думу. Выканаўчым органам яе з’яўлялася ўправа на чале з гарадскім галавою. Гарадская рэформа на Беларусі адбылася ў 1875 г. Улады рабілі ўсё магчымае, каб абмежаваць удзел яўрэяў у абранні і рабоце думы.

Паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853-1856) паставіла ў парадак дня неабходнасць карэнных перамен у рускай арміі. Сама ваенная рэформа пачалася ў 1862 г., калі ў рэкруты сталі браць больш мужчын, але тэрмін іх службы быў скарочаны з 25 да 6 год у сухапутных войсках і да 7 – на флоце. Сэнс гэтых навацый заключаўся ў тым, што людзі пасля службы ішлі ў рэзерв (запас) і ў выпадку ваеннай неабходнасці маглі быць мабілізаванымі ў войска. Уся тэрыторыя падзялялася на 15 ваенных акруг, а рэгулярнае войска было скарочана да 742 тыс. (на 34, 4 %). У адпаведнасці з Законам ад 11 студзеня 1874 г., уводзiлася ўсеагульная воiнская павiннасць мужчын ва ўзросце ад 21 да 41 год за выключэннем карэнных жыхароў Сярэдняй Азіі і Сібіры. Тэрмiн службы салдат з вышэйшай адукацыяй складаў 6 месяцаў, выпускнікоў гiмназiй – 1, 5 года, вучылiшча – 3, пачатковай школы – 4 гады. Станоўчыя вынікі рэформы выявілі сябе ў пераможнай вайне з Турцыяй (1877-1878).

Школьная рэформа, распачатая ў 1864 г. грунтавалася на прынцыпе ўсесаслоўнасці. «Палажэнне аб пачатковых народных вучылiшчах» дазваляла iх адкрываць арганiзацыям i нават прыватным асобам. У выніку дзяржаўна-царкоўная манаполiя на народную