Читать курсовая по литературе: "Творчасць Ніла Сымонавіча Гілевіча" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

ЗМЕСТ Уводзіны

1. Раман у вершах як жанр

2. Кампазіцыйная структура твора

3. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча “Родныя дзецi”

4. Характарыстыка вобразаў рамана “Родныя дзецi”

4.1 Вобраз галоўнага героя ў творы

.2 Другарадныя вобразы і іх роля ў творы

.3 Вобраз аўтара ў рамане

. Гумар у рамане Нiла Гiлевiча “Родныя дзецi”

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры Уводзіны Творчасць Ніла Сымонавіча Гілевіча (нарадзіўся 30.09.1931г. ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці) добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Яна не патрабуе нейкай асаблівай рэкламы, каштоўнасць мастацкага слова паэта відавочная. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: лірык і публіцыст, сатырык і драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.

Цяжка ўявіць сучасную беларускую літаратуру без постаці Ніла Гілевіча. Ён бліскучы майстра пяра. Яму падуладны самыя розныя жанры, стылі, сродкі, прыёмы, формы. Каля чатырох дзясяткаў зборнікаў паэзіі, 16 кніжак паэтычных пераасэнсаванняў і паэтычных перакладаў, 13 кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы, 7 кніг эсэістыкі і публіцыстыкі… Зайздросны і радасны літаратурны лёс! Але, каб ён здзейсніўся, было мала таленту і адукацыі. Спатрэбілася яшчэ сялянская цягавітасць, звычка да штодзённай працы, урэшце, рэнесансная шматграннасць інтэлекту, адданасць сваёй Бацькаўшчыне [1, с. 415] - сцярджае У. Гніламёдаў.

Больш за ўсё даражыць Ніл Гілевіч ісцінай, якая знаходзіцца не па-за ім, а ўнутры яго самога - вынашанай, выпакутаванай сэрцам, талентам, усім яго жыццём, падключанай да сілавога поля духоўнага вопыту Зямлі-маці. Таму наіўнымі будуць спадзяванні некаторых, што ён уступіць хоць крупінку гэтай ісціны. А калі былі памылкі, то гэта ж натуральна і непазбежна для жыцця. “Ён - Асоба, Мастак, Грамадзянін - самы строгі суддзя і пракурор” [2, с. 66]. Нам толькі застаецца пагадзіцца з гэтым слушным меркаваннем даследчыка Л. Ламекі.

Пісьменнік выступаў пад псеўданімамі Адась Абабак, Антось Кудзеля, Банадысь Папруга, Дзед Архіп, Мікола Сведка. Вывучэннем творчасці Ніла Гілевіча займаліся многія аўтары. У іх ліку У. Гніламёдаў, А. Бельскі, Л. Ламека, Т. Нуждзіна, В. Шынкарэнка, І. Штэйнер, У. Конан, Г. Ішчанка і іншыя.

Узгаданая вышэй Л. Ламека называе Ніла Гілевіча “сапраўдным сынам Зямлі-маці, Айчыны, Бацькаўшчыны” [3, с. 187]. Філосаф У. Конан тлумачыць феномен творчага поспеху Ніла Гілевіча тым, што “ён не толькі паэт, але шмат сіл аддаў іншым жанрам, прозе ў жыцці і творчасці” [4, с. 86].

У. Конан сцвярджае, што “стыль Hіла Гілевіча, яго почырк немагчыма зблытаць з іншымі. Вельмі ўжо ярка выяўляюцца ў ім асаблівасці светабачання, светаўспрымання мастака, яго характар, паводзіны, рытмы душы. Непаўторнае аблічча яго болю, усмешкі, слязы”. [4, с. 4].

Пачатак, аснова, сутнасць творчасці народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча - боль. Глыбокі, усепаглынаючы боль за Бацькаўшчыну, родную зямлю, мілую сэрцу Беларусь на пакутным крыжы лёсу.

У 1972 годзе ў Ніла Гілевіча ўзнікла задума стварэння першага ў гісторыі беларускай літаратуры рамана ў вершах.

“Святая і балючая памяць роднай зямлі - раман у вершах Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”, твор пісьменніка, які ўвабраў у сябе тое, чым


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы