Читать курсовая по английскому: "Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Уводзіны У беларускім мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна. Пра фразеалогію ў пачатку яе зараджэння як навуку вядомы беларускі фразеолаг І.Я.Лепешаў піша: “Яшчэ ў 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі “скрытага развіцця” [1, с. 4]. Сёння фразеалогія - самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым, як піша В.А. Ляшчынская, з’яўляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і ўтварэнне фразеалагізмаў, новыя метады іх даследавання, аналізу, апісання ў лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалогія як навука паскоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца [2, с. 6].

Асноўнай адзінкай фразеалогіі з’яўляюцца фразеалагізмы, фраземы, фразеалагічныя адзінкі. Гэта складаныя моўныя адзінкі, разнастайныя па сваіх этымалагічных, семантычных, марфалагічных, стылістычных і іншых характарыстыках. Неаднатыпныя яны і па сваёй структуры. Адны з іх структурна арганізаваныя як словазлучэнні (біць лынды, вадзіць за нос), другія падобныя на сказы розных тыпаў (нос не дарос, давай бог ногі), трэція маюць структуру спалучэння слоў (ні два ні паўтара, на пабягушках).

Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яго кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў) [1, c. 5]. Галоўная, вызначальная прыкмета фразеалагізма - яго семантычная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў.

З улікам значнай колькасці фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы, акрамя вывучэння спецыфікі фразеалагізмаў у агульным плане, фразеалагізмы беларускай мовы даследуюцца паводле пэўных іх аб’яднанняў, якімі выступаюць семантыка-тэматычныя групы, ці аб’яднанні фразеалагізмаў паводле пэўных тэматычных груп кампанентаў, семантыка-граматычныя разрады, ці аб’яднанне фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы (назоўнікавыя, дзеяслоўныя, прыметнікавыя, прыслоўныя і інш.), а таксама аб’яднанне фразеалагізмаў паводле структурных разнавіднасцей (фразеалагізмы-словаспалучэнні, фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы). Такі падыход да вылучэння аб’яднання фразеалагізмаў і іх комплекснага даследавання найлепш адпавядае наказу рускага акадэміка В.У.Вінаградава, які яшчэ ў 1969г. пісаў, што “трэба спалучаць вывучэнне структурна-тыпалагічных адзінстваў фразеалагічных зваротаў з вызначэннем іх марфалагічна-сінтаксічнага ладу, а таксама спосабаў, прыёмаў іх сінтаксічнага функцыянавання, межаў іх маўленчага выкарыстання ў розных слоўных кантэкстах. Тут ёсць і агульнасць, і адзінства, і супярэчнасці” [3, c. 48].

Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу з’яўляецца адным з апошніх накірункаў вывучэння і даследавання фразеалагізмаў. Пачатак кампанентнага аналізу фразеалагізмаў, як лічыць В.А. Ляшчынская, быў пакладзены дацкім даследчыкам Л. Ельмслевым, далейшае развіццё ён атрымлівае ў працах А. Грэймаса, Б. Пацье і іншых прадстаўнікоў французскай лінгвістычнай школы. Пэўнае падмацаванне гэтая тэорыя атрымала


Интересная статья: Основы написания курсовой работы