- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя »
ЗМЕСТУводзіны
1 Лексіка-семантычная характарыстыка
1.1 Назвы хатняга начыння і яго частак
1.2 Назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе
1.3 Назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку і іншае
1.4 Прылады працы, інструменты, прыстасаванні
1.5 Назвы пабудоў
1.6 Назвы прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь
1.7 Найменні прафесій, роду заняткаў
.8 Найменні людзей і сацыяльныя паняцці
1.9 Раслінны і жывёльны свет
1.10 Назвы ўчасткаў прасторы, асвоенай чалавекам
2 Спосабы ўтварэння безэквівалентвай лексікі
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц УВОДЗІНЫ Лексіка беларускай мовы складвалася, няспынна развівалася і ўдасканальвалася на працягу многіх стагоддзяў. I таму натуральна, что яна ўбірала набыткі розных гістарычных эпох і перыядаў, адлюстроўваючы ўсе змены ў грамадскім, гаспадарчым жыцці і побыце, што адбываліся ў той час. У выніку адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага моўнага адзінства, другія належаць да часоў усходнеславянскай еднасці, трэція ўзніклі ў перыяд фарміравання беларускай народнасці і нацыі, гэта значыць належаць толькі беларускаму народу, з'яўляюцца ўласнабеларускімі словамі. Усе гэтыя тры пласты лексікі нашай мовы прынята ў мовазнаўстве лічыць спрадвечна беларускімі словамі [1, с.123-124].
Спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы складаюць, безумоўна, уласнабеларускія словы, якія адносяцца да перыяду фарміравання і развіцця самастойнай беларускай народнасці, а пасля нацыі, гэта значыць, што паходжанне іх ахоплівае перыяд з ХІІІ-ХІV ст. і да нашых дзён. Лексічны склад беларускай мовы ў гэты час, захаваўшы багатую агульнаславянскую і ўсходнеславянскую спадчыну, няспынна і вельмі актыўна папаўняўся новымі словамі, якія ўтвараліся на базе наяўных слоў, напрыклад: араты, асілак, вадзянік, вайсковец, берасцянка, гарлачык, пралеска, надвячорак, красавік, вясёлка, будынак, сейбіт. Апрача далейшага колькаснага павелічэння традыцыйных лексіка-семантычных груп, інтэнсіўна фарміруюцца новыя, асабліва тыя, што звязаны з разумовай, духоўнай сферай жыцця, з набыццём жыццёвага вопыту і новых ведаў, напрыклад:
назвы атмасферных з'яў і паняццяў: заранка, золак, надвор'е, спёка, цемра;назвы часавых і прасторавых паняццяў: сакавік, красавік, летась, аселіца, палетак, прыгуменне, прастора;назвы абстрактных паняццяў: абавязак, абставіны, абсяг, асяроддзе, водгулле, вытрымка, замова, замець, звычай, засень, здань, мера, летуценне, пакута, помста, поспех, пяшчота, цяжар;назвы тэрміналагічнага характару: асяродак, байка, ваганні, выказнік, дзейнік, пытальнік, клічнік, прымаўка, разлік, рух, суквецце, пялёсткі, голанасенныя, павойныя;назвы дзеянняў, працэсаў, псіхічнага стану: абняславіць, адказаць, адлюстраваць, бачыць, дазволіць, жадаць, крануць, пакутаваць, сачыць, спачываць, стамляцца, спачуваць, хіліць, выхоўваць, клапаціцца.
Асноўнай крыніцай папаўнення лексічнага складу беларускай мовы ўласнабеларускай лексікай была і застаецца да нашых дзён агульнанародная мова беларусаў з яе шматлікімі гаворкамі. Самабытныя беларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы [ 1, с. 127-129]. Нават самы поўны слоўнік не здольны ахапіць усю лексіку развітой нацыянальнай мовы. Перад укладальнікамі
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя »
Похожие работы
Тема: Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы |
Предмет/Тип: Английский (Реферат) |
Тема: Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы |
Предмет/Тип: Английский (Реферат) |
Тема: Ампер - заснавальнік сучаснай электрадынамікі |
Предмет/Тип: Физика (Реферат) |
Тема: Ампер - заснавальнік сучаснай электрадынамікі |
Предмет/Тип: Физика (Реферат) |
Тема: Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе |
Предмет/Тип: Педагогика (Реферат) |
Интересная статья: Основы написания курсовой работы