Читать диплом по культурологии: "Масленіца ў г. Мінску" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

"Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

культуры і мастацтваў"

Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва

Кафедра рэжысуры абрадаў і свят ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА

Масленіца ў г. Мінску Мінск, 2015

Рэферат МАСЛЕНІЦА, ПУДЗІЛА, АБРАД, ЭТНАГРАФІЯ, КАЛОДКІ, ВОГНІШЧА, КАРАГОДЫ, ВАРЭНІКІ, ТРАДЫЦЫІ, АБРАДЫ.

Аб’ект даследавання - свята Масленіца на Беларусі.

Мэта дыпломнай работы- правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб’яднання з сучаснай культурай.

Падчас стварэння дыпломнай работы былі выкарыстаны метады эмпірычнага даследавання, а менавіта візуальнае назіранне (на працягу некалькіх гадоў было праведзена назіранне, як адбываецца свята Масленіца ў г.Мінску), параўнанне (разледзіла падабенства і адрозненне паміж святам Масленіцы ў розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь, у розных краінах). а таксама метадамі тэарэтычнага даследавання: аналіз архіўных і навуковых крыніц і сінтэз якія раскрываюць спецыфіку абрадавых дзеянняў і атрыбутаў, кампазіцыйную пабудову структурных кампанентаў Масленіцы, традыцыйную культурную спадчыну беларусаў, і аб'яднала гэта ўсё ў свяце.

Свята Масленіца прайшло ў г.Мінску ў парку 900 годзя г.Мінска 22.02.2016 г. з 12:00 - 17:00 гадзін.

Матэрыялы даследавання могуць быть выкарыстаны на занятках па рэжысуры абрадаў і свят, на традыцыйнай беларускай культуры, гісторыі свят і многіх іншых. Сцэнарый і рэжысёрская разработка свята могуць быць выкарыстаны пры стварэнні свята Масленіца.

ЗместУводзіны

. Тэарэтычныя і методыка-практычныя аспекты арганізацыі і правядзення свята масленіцы

.1 Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання

.2 Асноўныя асаблівасці і традыцыі правядзення Масленіцы. Масленічныя забавы, гульні і абрадавыя здеянні

.3 Масленіца на сучасным этапе

2. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "масленіца"

.1 Задума і яе кампаненты

.2 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята

.3Арганізацыйна-вытворчы план свята

.4 Літаратурны сцэнарый свята

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадатак

Уводзіны Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Спрадвеку адным з галоўных складальнікаў гісторыі і культуры народа з’яўляецца святочная абрадавая спадчына і каляндарная, і сямейна-бытавая абраднасць.

Беларускі святочны каляндар з’явіўся не выпадкова і не імгненна, ён на працягу вялікай колькасці стагоддзяў складаўся людзьмі і быў для іх асновай жыцця, кіраўніцтвам да дзеяння. І зараз ён адчыняе для нас светапогляд нашых продкаў, не зразумеўшы які немагчыма ў сучасным жыцці зразумець і выкарыстаць пэўную з’яву.

Светапогляд нашых продкаў засноўваўся на цыклічнасці жыцця і смерці, на штогодным калавароце з’яў прыроды. Пачатак новага года быў звязаны з веснавымі дзеяннямі чалавека - абуджэннем зямлі ад зімовага сну, падрыхтоўкай яе да пасеву, да будучага ўраджаю.

Свята Масленіца займае важнае месца ў сучаснай духоўнай культуры.Але, нажаль, свята пераўтвараецца ў сістэму відовішчаў, якія выхоўваюць ў прысутных спажывецкія адносіны да культуры.

Народ заўседы выступаў сапраўдным тварцом і носьбітам самабытных традыцый, якія беражліва захоўваў і клапатліва развіваў, перадаючы, як