Читать диплом по культурологии: "Керамічна віцьба" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Уводзіны Дыпломная работа складаецца з 3 частак: тэарэтычнай, графічнага праекта і працы ў матэрыяле. У тэарэтычнай частцы раскрываецца мастацка-вобразнае рашэнне, распрацоўка канцэпцыі дыпломнага праекта «Віцьба» вырашана за кошт спалучэння керамічных тэхнік ганчарнага і ручнога фармавання, а таксама прыёму ажурнага спосабу аздаблення форм. Разглядаюцца тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці вырабаў з керамічнай масы, а таксама этапы выканання дыпломнага праекта.

Тэмай для стварэння аўтарскай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі «Віцьба» стала ўвасабленне індывідуальнага вобразу паўночна-заходняга рэгіёна Беларусі і яго характэрнымі рысамі, як выразнасць, стрыманасць, пластычнасць, вертыкальная выцягнутасць формаў, якія адлюстроўваюцца ў дыпломнай рабоце.

Уплыў на асобу мае не толькі рэгіён, але і само месца, дзе адчыненыя дзверы пазнання рамяства і мастацкай дзейнасці, дзе адбыліся першыя крокі асэнсавання рэчаіснасці жыцця. Гэта горад Віцебск у якім Творца - самы вялікі Мастак, дазволіў распачаць пазнаваць адну з Яго таямніц - мастацтва.

Мастацтва - гэта тая сфера чалавечай дзейнасці, якая ўвасабляе духоўны пачатак чалавека.

Творца дае ўвайсці, прыслухацца, дакрануцца, адчуць жыццё яго складанасць і адначасова прастату формаў, кампазіцыі, гукаў і маўчання. Праз мастацтва асоба жадае падзякаваць вялікаму Мастаку за Яго провід, бласлаўленне і любоў.

Мэты дыпломнай работы:

* стварыць дэкаратыўны аб’ёмна-прасторавы ансамбль «Віцьба» на аснове распрацаванага праекта.

Задачы дыпломнай работы:

1. Распрацаваць аўтарскую ідэю дыпломнай работы.

. Вывучыць гістарычныя, тэхналагічныя і мастацкія аспекты развіцця керамікі.

. Вызначыць адпаведнасць каляровага рашэння кампазіцыі дыпломнай работы.

. Распрацаваць праект дыпломнай работы ў выглядзе графічнага планшэта.

. Выканаць дыпломную работу «Віцьба» у матэрыяле з захаваннем тэхналагічных асаблівасцяў вытворчасці вырабаў з керамічнай масы.

Метады даследвання:

Метадалагічную аснову даследавання склалі адмысловыя метады - назіранне, аналіз і сінтэз, якія дазволілі разгледзець аб'ект даследавання як суцэльную з'яву. Аналізаваць ўзаемасувязь сучаснага мастацтва ў кераміке, якая грунтуецца на падставе гістарычнага матэр’ялу, і сінтэзаваць атрыманыя веды з асабістым падыходам да пастаўленай задачы ў выкананні дыпломнай работы.

Дыпломная работа «Віцьба» складаецца з девяці керамічных формаў, выкананых ў спалучэнні ручнога і ганчарнага фармавання, а таксама з дапамогай прыёму ажурнага спосабу аздаблення форм. Асноўная геаметрычная форма кампазіцыі - падоўжаны ўсечаны конус. Месца, дзе конусныя формы сутыкаюцца і імкнуцца да завужанасці, маюць вобраз вусця ракі, дзе ёсць імкненне і пераўтварэнне з вузкай незначнай рачушкі ў вялікую магутную раку. У дыпломнай рабоце «Віцьба» таксама бачна адзіная частка кампазіцыі, якая ёсць у кожнай скульптуры - усечаны круглы ромб. Ён адлюстроўвае інтымнае памкненне чалавека наблізіцца да Нябеснага Творцы - мастака, каб супрацоўнічаць з Ім, каб навучыцца ад Яго любіць і пазнаваць гэты свет.

Дэкаратыўная пластыка прызначана для мастацкага аздаблення грамадскага інтэр’ера холаў, фае, выставачных залаў і мастацкіх аўдыторый.

Кераміка няспынна