Читать курсовая по экологии: "Цыклоны Беларусі" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Уводзіны Мэта дадзенай курсавой работы - апісаць пазатрапічныя цыклоны і антыцыклоны і ахарактарызаваць іх уласцівасці, перыядычнасць і зменлівасць, ступень уплыву на кліматычнае становішча атмасферы і, у тым ліку, на гаспадарчую дзейнасць чалавека. У рабоце будзе разгледзены шэраг пытанняў, якія павінны максімальна дакладна адлюстраваць асноўныя задачы.

Па-першае будзе разглядацца дзейнасць барычных утварэнняў ва ўмераных шыротах, ступень значнасці іх уздзеяння на агульны кліматычны стан.

Наступная задача - апісанне атмасферных франтоў і, у тым ліку, галоўных. Гэтае пытанне вельмі важнае. Таму што амаль усе цыклоны і антыцыклоны франтальнага паходжання.

Вялікае значэнне прысвечана пытанню ўтварэння барычных з’яў, ступеняў іх развіцця і варыянтаў эвалюцыі.

Будзе раскрыта пытанне руху цыклонаў і антыцыклонаў, асаблівасцям і траекторыям.

Адно з самых галоўных пытанняў - асаблівасці надвор’я, якія належаць цыклонам і антыцыклонам. Адлюстраванне ўласцівасцяў надвор’я розных барычных ўтварэнняу вельмі неабходна чалавеку, бо надвор’е непасрэдна уплывае на яго жыццё і гаспадарку.

Таксама будзе раскрыта пытанне энергетыкі цыклонаў і антыцыклонаў, пераўтварэнне сонечнай энергіі ш кінетычную і адлюстраванне прыроды паходжання барычных з’яў.

Апошняе пытанне прысвечана касмічным здымкам. Гэта вельмі важнае пытанне, бо дадзеная інфармацыя дазваляе чалавеку сачыць за надвор’ем і прагнахаваць яго.

На сённяшні дзень гэтае пытанне вельмі актуальнае, таму што атмасфера знаходзіцца ў стане глабальнага пацяплення і асноўныя кліматычныя сістэмы падвяргаюцца зменам. Тым больш, што цыклоны і антыцыклоны - адны з галоўных кліматаўтваральных з’яў.

Дзеля напісання курсавой работы будзе выкарыстоўвацца літаратура па кліматалогіі, сінаптычнай метэаралогіі, фізічнай метэаралогіі, метэаралагічныя і фізічныя інтэрнет-сайты. Будуць выкарыстаны касмічныя здымкі, малюнкі, карты і інш.

1. Цыкланічная дзейнасць ва ўмераных шыротах

цыклон кліматычны барычны

Ва ўмераных шыротах пануе заходні перанос паветраных мас, які ахоплівае ўсю трапасферу і стратасферу. Асабліва частая паўтаральнасць заходніх вятроў характэрна для ўмераных шырот Паўднёвага паўшар’я. Заходні перанос ва ўмераных шыротах абумоўлены паніжэннем тэмпературы паветра і атмасфернага ціску ад трапічных да палярных шырот.

Важнай асаблівасцю цыркуляцыі атмасферы ва ўмераных шыротах з’яўляецца бесперапыннае ўзнікненне, развіццё, перамяшчэнне і затуханне буйнамаштабных атмасферных віхраў - цыклонаў і антыцыклонаў. Акрамя таго, ўмераныя шыроты з’яўляюцца полем дзейнасці ўмеранай, арктычнай (антарктычнай) і трапічнай паветраных мас.

Паміж арктычнай і ўмеранай паветранымі масамі ўтвараюцца арктычны, а паміж ўмеранай і трапічнай - умераны (палярны) атмасферныя франты. Яны лічацца галоўнымі атмасфернымі франтамі, распаўсюджваюцца на ўсю трапасферу і ахопліваюць увесь зямны шар. Таму іх яшчэ называюць планетарнымі вышыннымі франтальнымі зонамі.

Каля зямной паверхні шырыня франтальнай зоны складае 10-20 км. З вышынёй яна пашыраецца, а тэмпературныя і барычныя градыенты ў межах зоны павялічваюцца. Таму ў межах галоўных франтоў скорасць ветру па меры падняцця ўверх хутка расце і на вышыні


Интересная статья: Основы написания курсовой работы