Читать реферат по литературе: "Уласныя імёны ў творчасці Янкі Брыля" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Інстытут мовы і літатуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа

Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі БеларусьРэферат

Уласныя імёны ў творчасці Янкі БрыляМінск 2013

ЗместУводзіны

1. Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя

1.1 Імянаслоў прозы Янкі Брыля

1.2 Народна-гутарковыя формы імені

1.3 Асаблівасці звароту да чалавека

1.4 Імя як спосаб стварэння літаратурнага вобраза

2. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля

2.1 Семантычная характарыстыка прозвішчаў

2.2 Марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў

2.3 Роля прозвішчаў у літаратурным творы

3. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя

Заключэнне

Уводзіны Анамастыка - навука аб уласных імёнах - адна з маладзейшых філалагічных дысцыплін, якая ўзнікла на стыку некалькіх навук: лінгвістыкі, этнаграфіі, гісторыі, сацыялогіі, псіхалогіі. Яна развівалася даволі павольна, толькі ў канцы 50-х - пачатку 60-х гг. ХХ ст. наступіў пералом. В. Івашка адзначае, што калі з 1918 па 1962 г. у СССР было надрукавана крыху больш за 800 прац па анамастыцы на ўсіх мовах, то з 1962 па 1980 гг. выйшла ў свет каля 7000 прац. Даследаванне ж анамастычнай лексікі беларускай мовы пачалося каля сарака гадоў таму. Агульны рагляд антрапанімікі і тапанімікі Беларусі ад 30 - 40 х гг. ХІХ ст. да нашых дзён зроблены М. Бірылам і В. Лемцюговай, а таксама Г. Мезенкай у навучальным дапаможніку "Беларуская анамастыка” і артыкуле "Сучасная беларуская анамастыка”. М. Бірыла таксама сабраў унікальную калекцыю беларускіх прозвішчаў (паводле апошніх звестак - 54 тыс.), яму ўдалося растлумачыць каля 70% старых народных імён.

Анамастыкон жа беларускай мастацкай літаратуры амаль не даследаваўся, ён, як заўважае Г. Мезенка, знайшоў адлюстраванне толькі ў асобных тэзісах дакладаў, невялікіх нататках (працы В. Вярэніча, Г. Цыхуна, Т. Бугай, Ю. Гурскай, Т. Ратнікавай і інш.). Даследчыкамі анамастычнай лексікі мастацкай літаратуры выступілі А. Усціновіч і Н. Чабатар, якія паназіралі за выкарыстаннем уласных імёнаў і прозвішчаў у творах Якуба Коласа.Н. Лобань правяла ацэначна-характарыстаны аналіз антрапонімаў (у асноўным прозвішчаў) у мастацкім тэксце.

Што ж такое літаратурны онім? На думку навукоўцаў, гэта адзінка, больш складаная, чым звычайнае імя: яна служыць сродкам спасціжэння аўтарскай задумы, хаця часта семантыка такога апелятыва дапаўняецца пісьменнікам падсвядомымі, інтуітыўнымі фактарамі.

Літаратурныя антрапонімы, паводле В. Шура, можна падзяліць на дзве групы:

· імёны, якія нясуць значную сэнсавую нагрузку, якая рэалізуецца непасрэдна ў тэксце;

· онімы, што ствараюць пэўныя асацыяцыі, якія працуюць на раскрыццё вобразу персанажа.

Уплыў на імёны аказваюць і дадатковыя канатацыі - сацыяльны, гісторыка-культурны і іншыя падтэксты, якія выконваюць шэраг функцый:

· ацэначна-характарыстачную - персанаж або месца дзеяння характарызуюцца шляхам прамога або метафарычнага называння;

· функцыю лакалізацыі ў часе і прасторы, або культурна-гістарычную - служыць для суаднясення фабулы твора з пэўнымі прасторава-часавымі каардынатамі (рэалізуецца праз увядзенне імёнаў рэальных гістарычных асоб);

· сімвалічную і алюзіўную - больш ці менш зашыфраваныя намёкі, звязаныя з канкрэтнымі асобамі, месцамі і