Читать курсовая по культурологии: "Светлавое абсталяванне ў свяце" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Установа адукацыі

«Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў»Тэма па самаадукацыі ў працы школы маладога спецыяліста

«Светлавое абсталяванне ў свяце»Выканала выкладчык

цыклавой камісіі

народных абрадаў і

святаў:

Ермыкина Т.С.

Віцебск, 2014г.

Змест

Увоздіны

Глава I. Гісторыя развіцця светлавога абсталявання

.1 Вогненныя дзеі народаў свету

.2 Светлавыя і піратэхнічныя дзеі конных каруселяў

Глава II. Светлавое афармленне свята

.1 пастаноўчае асвятленне свята

.2 вобразна- светлавое вырашэння свята

Глава III. Тэхнічная характэрыстыка прыбораў светлавога абсталявання на сучасным этапе

.1 лазэрнае шоу

.2 пражэктары

.2.1 пражэктар накіраванага светлавога абсталявання

.2.2 сачыльны пражэктар

.3 сканэры

.4 галовы (DMX)

.5 колорчэнджэры

.6 страбаскопы

.7 дзюралайт

Заключэнне

Літаратура

пражэктар страбаскоп лазер асвятленне свята

Уводзіны

Актуальнасць. Праблематыка выбранай тэмы.

Мастацкае асвятленне свята - адзін з важнейшых кампанентаў у сістэме выразных сродкаў, які непасрэдна звязаны з выяўленчым адлюстраваннем ідэйна-тэматычнай задумы пастаноўкі. З дапамогай света можна утайваць недахопы сцэны, меняць дэкарацыі, выдзяляць артыста сярод удзельнікаў свята.Светлавыя сродкі дазваляюць ствараць на дэкарацыях , планшэце сцэны і ў глядзельнай зале разнастайныя светавыя ўзоры, эфекты падаючага снегу, дажджу, рух аблокаў, усход і заход сонца, панарамы зорнага неба з месяцам.

У сучасных прадстаўленнях і святах на адкрытым паветры знаходзяць шырокае прымяненне розныя вiды святлотэхнiчнага абсталявання: пражэктары, праекцыйныя апараты статычнага i дынамiчнага, мона- i полiэкраннага дзеяння з выкарыстаннем слайдаў, вiдэа- i кiнастужкi, каляровамузычнага жывапiсу, лазернай тэхнiкі, а таксама розных пiратэхнiчных i светлавых эфектаў.

Сiстэма пастановачнага асвятлення любой сцэнiчнай пляцоўкi на свяце павiнна ўключаць унутрысцэнiчнае i вынасное абсталяванне.

Святлотэхнiчнае абсталяванне ўнутранай сцэнiчнай дзеi павiнна забяспечыць верхняе асвятленне (пражэктары, праекцыйныя прыборы, ультрафiялетавыя апрамяняльнiкi); бакавое асвятленне за кошт размяшчэння прыбораў на рознай вышынi ў партальных (бакавых) зонах злева i справа; нiжняе асвятленне (гарызантальная рампа), якое ўсталёўваецца на планшэце сцэны. У групу вынаснога святлотэхнiчнага абсталявання, размешчанага за межамi сцэны, у глядзельнай зале, уваходзяць прыборы верхняга i бакавога асвятлення, якiя трэба замацаваць на спецыяльных стойках рознай вышынi або на зманцiраваных асвятляльных устаноўках; прыборы франтальнага або лабавога асвятлення (апаратура размяшчаецца за межамi глядзельнай залы). Прыборы праекцый на прасвет рэкамендуецца манцiраваць за задняй часткай ар’ерсцэны. Праблематыкай гэтай тэмы я лічу недахоп інфармацыі, няведанне выразных магчымасцей светлавога абсталявання і недахоп вопыту ў людзей якія працуюць па гэтай прафесіі.

Я спадзяюся, што мае даследванне дапаможа даведацца болей аб светлавым абсталяванні і аб спосабах вобразнага вырашэння свята