Читать курсовая по литературе: "Творчасць Яўгеніі Янішчыц" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Змест Уводзіны

. Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц

. Ранняя паэзія. Зборнікі “Снежныя грамніцы” і “Дзень вечаровы”

. Зборнікі паэзіі “Ясельда” і “На беразе пляча”

. Зборнікі вершаў “Пара любові і жалю”, “Каліна зімы”

. Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц

Заключэнне

Літаратура Уводзіны Любая творчасць - акт самаздзяйснення. Калі праз творчасць раскрываецца чалавек таленавіты, з боскім дарам, і такая самарэалізацыя становіцца сэнсам жыцця - гэта ўжо ўласныя набыткі не толькі яго, а і іншых людзей. Твор можа застацца невядомым, народжаны адзінкавым усплёскам унутранай энергіі творцы, а можа набыць доўгае жыццё, калі прасякнуты высокай духоўнай энергетыкай асобы аўтара. Творчасць - арэна самасцвярджэння, дыханне, без якога няма жыцця. Менавіта такой паэтэсай з боскай іскрай, якой дадзена было тварыць як дыхаць і чые кнігі - наш мастацкі набытак, была і ёсць для нас Яўгенія Янішчыц.

“Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” - так назвалі ў нашай літаратуры гэтую выдатную паэтку, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў.

Яўгенія Янішчыц нагадвае казачную птушку ў вечным палёце, якая хораша праляцела над родным Палессем, над Беларуссю, лёгкім крылом ускалыхнула аблокі, імкліва і нечакана растаяла за небасхілам (“Ластаўка палеская, навошта // Гэтак рана адляцела ты?” - Г. Бураўкін). Схавалася ў далечыні, але не знікла, пакінула прыкметны след у літаратуры (”Ды будзе вечна блізкім рэхам // Звінець твой голас малады”. - С. Грахоўскі).

“Яўгенія Янішчыц увайшла ў беларускую паэзію так, як гаспадыня ўваходзіць ва ўласны добра абжыты дом, - свабодна, нязмушана і натуральна”, - зазначае Дз. Бугаёў.

Пра яе яркі і самабытны талент у розныя часы з вялікай прыхільнасцю гаварылі Іван Мележ і Максім Танк, Аркадзь Куляшоў і Пімен Панчанка, Янка Брыль і Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Янка Сіпакоў і многія іншыя беларускія пісьменнікі.

Паэт Ніл Гілевіч сказаў: “З глыбінь народнага жыцця // Увысь ірвалася Янішчыц // Палесся мілае дзіця”. Галоўнае для паэткі - “душу… народную адчуць”, увабраць у сябе каштоўны вопыт чалавечага жыцця.

Яўгенія Янішчыц з’яўляецца яркай і таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі - найперш традыцый духоўнасці і лірызму, якія звязаны з выяўленнем любові да роднага краю, філасофіі народнага побыту, еднасці чалавека і прыроды. Я. Янішчыц - пяснярка Палесся, “вобразаў мілых роднага краю” ( Якуб Колас), вясковага жыцця, сялянскай працы.

Вобразна і дакладна сказала пра ўнутранае і вонкавае аблічча паэткі пісьменніца і сяброўка Раіса Баравікова: “Танюткая, рухавая, яна нагадвала чарацінку, якая моцна ўраслася ў айчынную глебу”.

Анатоль Бутэвіч, аднакурснік Яўгеніі Янішчыц, казаў: “Сэрца сваё Жэня Янішчыц адкрыла людзям - шчыра, даверліва, з разлікам на разуменне і адпаведнасць… Яна выйшла са “снежных грамніц”, яе нястомна жывілі і натхнялі і “дзень вечаровы”, і родная “Ясельда”. “На беразе пляча” яна спаўна зведала, што такое “пара любові і жалю”. Аднак яе не спакусіла і не спалохала “каліна зімы”. Таму і жыць яна будзе заўсёды “ў шуме жытняга святла”…”

Пра лірычную прыроду таленту беларускай паэткі крытыка гаварыла вельмі ўпэўнена. У. Гніламёдаў пісаў нават так: “Яўгенія Янішчыц -


Интересная статья: Основы написания курсовой работы