Читать курсовая по литературе: "Сістэма вобразаў у зборніку "Казкі жыцця" Я. Коласа" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Змест Уводзіны

Глава 1. Гісторыя стварэння і вывучэння зборніка “ Казкі жыцця”

Глава 2. Праблема жанрава -стылёвага вызначэння

Глава 3. Вобразная сістэма “ Казак жыцця”

Заключэнне

Літаратура

Дадатак 1

Дадатак 2Уводзіны Зборнік Я.Коласа “Казкі жыцця” лічыца адным з найбольш цікавых і загадкавых твораў беларускага класіка. Гэты зборнік - вынік пяцідзесяцігадовай эвалюцыі духоўнага свету і літаратурнага майстэртва аўтара. “Казкі жыцця” вызначаюцца складанай змястоўна-тэматычнай праблематыкай, шматзначнай вобразнай сістэмай, адметнай і неардынаранай жанравай структурай.

Агульная тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і усебаковага аналізу зборніка “Казкі жыцця” і ў савецкі перыяд, і сучаснымі даследчыкамі вызначае актуальнасць дадзенай тэмы. Неабходнасць новага падыходу да разгляду неардынарных ў жанрава-стылевай адметнасці твораў звязана і з дастаткова доўгім панаваннем меркавання аб невялікай колькасці або адсутнасці ўвогуле ў беларускай літаратуры савецкага часу твораў інтэлектуальнай прозы.

У сувязі з гэтым мэты нашага даследавання звязаны з апісаннем асноўных тэндэнцый і падыходаў у гісторыі вывучэння зборніка Я.Коласа ”Казкі жыцця”, вызначэннем яго жанрава-тэматычнай і вобразнай адметнасці. У працэсе даследавання твораў неабходна было вырашыць наступныя задачы:

Прачытаць і прааналізаваць зборнік “Казкі жыцця” Я.Коласа;

Вывучыць літаратурна-крытычны матэрыял па дадзенай праблематыцы;

Асвятліць асноўныя тэндэнцыі вывучэння зборніка ад пачатку 20 стагоддзя і да сучаснасці;

Выявіць спецыфіку такіх жанравых формаў як апавяданне, народная казка, прытча;

Прааналізаваць асаблівасці жанравай структуры “казак жыцця” ў параўнанні з традыцыйнымі формамі апавядання, казкі, прытчы.

Вызначыць тэматычныя межы апавяданняў з улікам інтэрпрэтацыі рознымі даследчыкамі ;

Апісаць вобразную сістэму зборніка апавяданняў.

Аб’ектам вывучэння сталі апавяданні са зборніка “Казкі жыцця” Якуба Коласа, прадметамі вывучэння з’яўляюцца жанравая структура, тэматыка, вобразная сістэма апавяданняў зборніка.

У ходзе работы выкарыстоўваліся наступныя метады: тэарэтычны, гістарычна-параўнальны, статыстычны. 1. Гісторыя стварэння і вывучэння зборніка “ Казкі жыцця " Якуб Колас - адзін з найвыдатнейшых пісьменнікаў ХХ стагоддзя, класік беларускай літаратуры. Пісьменнік, які закладваў асновы беларускай літаратуры, вызначаў яе “чалавеказнаўчы” змест. Працуючы ў розных жанрах прозы, паэзіі, публіцыстыкі, ён фарміраваў традыцыі рэалістычнага, сацыяльна-філасофскага, інтэлектуальнага напрамакаў у маладой савецкай літаратуры.

Толькі на працягу 20 - х гадоў быў выдадзены зборнік вершаў “Водгулле”, напісаны цэлы шэраг апавяданняў, асобнай кніжкай выйшлі алегарычныя апавяданні” Казкі жыцця ”, завершаны паэмы “Новая зямля” і “Сымон Музыка”, напісана аповесць “На прасторах жыцця”, надрукавана аповесць “У палескай глушы”. Пазней - “Дрыгва”, “Адшчапенец”, закончана трэцяя частка трылогіі “На ростанях”.

Якуб Колас у сваёй творчасці стаў прадаўжальнікам традыцый


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы