Читать диплом по литературе: "Праблематыка і сістэма вобразаў камедыяграфіі В. Дуніна-Марцінкевіча" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Філалагічны факультэт

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры ПРАБЛЕМАТЫКА І СІСТЭМА ВОБРАЗАЎ КАМЕДЫЯГРАФІІ В. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА Дыпломная работа

студэнткі VI курса

завочнай формы навучання

спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Лаппо Наталлі Сяргееўны Мінск, 2011

ЗМЕСТ Уводзіны

. Драматургія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў

. Жанрава-Стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы “Ідылія”

. Прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў “Пінскай шляхце”

. Адметнасць сатыры ў камедыі “Залёты”

Заключэнне

Бібліяграфічны спісУводзіны Як стораж стаяў ты на варце

Радзімых запушчаных гоняў,

Стаў сеяць па-свойму ўсё тое,

Што сеем мы далей сягоння.

Янка Купала Вытокі развіцця нацыянальнай драматургіі і нацыянальнага тэатра на Беларусі закладзены ў вуснай народнай творчасці, у народных гульнях і абрадах. Каляндарныя і сямейныя абрады суправаджаліся песнямі і нагадвалі своеасаблівыя тэатралізаваныя паказы (ваджэнне “казы” на каляды, купальскія карагоды, вясельныя сцэнкі і інш. ). Сярод удзельнікаў гэтых народных абрадаў вылучаліся найбольш таленавітыя выканаўцы, якія і станавіліся народнымі акцёрамі, скамарохамі.

На тэрыторыі Беларусі з XVI і да пачатку XX ст. шырока бытаваў лялечны тэатр батлейка. З батлейкай хадзілі бедныя студэнты духоўных семінарый і школ, зарабляючы гэтым сабе на хлеб. Пазней батлеечнікамі станавіліся рамеснікі і сяляне. “Паступова рэлігійныя п’есы саступаюць месца ў батлейках жанравым сцэнам. Папулярнымі былі паказы "Мацей і доктар”, “Антон з казой і Антоніха”, “Ванька малы”, “Барын” і інш” [Янушкевіч, 1984. -с. 19]. Яшчэ была жывая памяць пра славутыя на ўсю Еўропу маёнткавыя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскага ў Слоніме, Тызенгаўза ў Гродне, Зорыча ў Шклове. Тое самае можна сказаць і пра школьны тэатр (“Камедыя” К. Марашэўскага з Забельскага школьнага тэатра лічыцца першай ластаўкай новай беларускай драматургіі).

На народных драматургічных традыцыях узрасла дзейнасць Вінцэта Дуніна-Марцінкевіча - пачынальніка новай беларускай літаратуры, нашай нацыянальнай драматургіі.

Яго постаць і творчасць з цягам часу становяцца ўсё больш значнымі для беларускай культуры. Аднак важкасць зробленага В. Дуніным-Марцінкевічам усебакова можна ацаніць толькі сабраўшы ў адно праробленае ім як першым прафесійным беларускім літаратарам ХІХ ст. , акцёрам, драматургам, перакладчыкам, паэтам, публіцыстам і асветнікам.

Пакінутая ім творчая спадчына захавалася далёка не ў поўным аб’ёме. Але і тое, над чым злітаваўся час, у агульным памеры складае больш, чым створанае па-беларуску яго папярэднікамі і сучаснікамі.

Дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча для свайго часу мае шмат станоўчага, прагрэсіўнага. Усім сваім сэрцам ён шчыра жадаў дабра беларускаму народу, шукаў шляхі паляпшэння яго становішча, аддаваў яму свой талент мастака.

Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў распрацоўцы і ўзбагачэнні новых жанравых форм - вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм, у якіх спалучаліся рысы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму. Творы яго характарызуюцца пільнай


Интересная статья: Основы написания курсовой работы