Читать курсовая по литературе: "Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Установа адукацыі

"Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка"

Факультэт беларускай і рускай філалогіі

Кафедра беларускага мовазнаўства

Басікірская Алена Уладзіміраўна Курсавая работа

Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна Навуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук,

дацэнт Сычова С.А. Мінск, 2014

Змест Уводзіны

1. Жыццёвы шлях паэта

. Тэматыка і праблематыка творчасці

. Мастацкая вобразнасць

. Уклад Р.Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі

. Матывы ў творчасці

5.1 Элементы паганскай міфалогіі

5.2 Біблейска-хрысціянскія матывы

.3 Фальклорныя матывы ў творчасці

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс Уводзіны

паэт барадулін міфалогія фальклорный

У беларускай паэзіі Рыгор Барадулін - самабытная і арыгінальная індывідуальнасць па сіле мастацкага дару і па значнасці напісанага. У паэта свой голас, сваё бачанне свету, свой паэтычны слоўнік. Рыгор Барадулін - "кароль метафары", найбольш яркі прадстаўнік філалагічнага пакалення. Паэзія Рыгора Барадуліна даўно набыла ўніверсальны характар. Рыгор Барадулін - народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі.

Па сваёй прафесіі ён адносіў сябе да літаратара. А хай сабе лёс распарадзіўся б па-іншаму, і Рыгор Барадулін меў бы іншую прафесію, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабе светаўспрымання, спосабе бачыць з’явы і рэчы ён паэт.

Барадулін нёс у падарунак сваё жыццё велічнаму і прыгожаму беларускаму слову. Ён вельмі любіў родную мову, родную зямлю, ясна ўсведамляў сваю прыналежнасць да беларускага быцця і таму не ўмеў не жыць вершам, не ўмеў не ўбачыць паэзію ў любой праяве жыцця.

Рыгор Барадулін быў моцна ўлюбёны ў слова, з’яўляўся яго палонным і ўладаром. Ведаў, што слова - гэта заўсёды вялікае шчасце, якое падаравала нам жыццё і гісторыя. Барадулін смакаваў слова. Вычытваў то тое, то другое са свайго запаветнага блакноціка, выпытваў у сяброў, ці ёсць такое слова ў іншых гаворках. Яго захапляла мажлівасць даць свайму ўшацкаму слову высокі пасад у мове агульналітаратурнай.

Тэма курсавой работы па актуальнасці займае значнае месца, таму што даследуецца творчасць народнага беларускага паэта.

Мэта курсавой работы - даследаванне паэзіі Рыгора Барадуліна розных гадоў.

Задачы курсавой работы:

- акрэсліць жыццёвы шлях паэта;

зрабіць агляд паэзіі Р.Барадуліна;

прасачыць тэматыку творчасці паэта;

ахарактарызаваць мастацкую вобразнасць у паэзіі;

асэнсаваць функцыю элементаў паганскай і хрысціянскай міфалогіі;

прасачыць фальклорныя матывы ў творчасці;

вызначыць уклад творчасці Р.Барадуліна ў развіццё беларускай дзіцячай паэзіі

Аб’ект даследавання:

Лірычныя творы Рыгора Барадуліна

Асноўныя палажэнні:

Рыгор Барадулін - народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі. Ён увайшоў у мастацкую літаратуру ў пасляваенны час.

- На творчасці паэта выразна адбілася свежая і горкая памяць аб дзяцінстве, абпаленым вайной. Адным з вядучых у творчасці Р.Барадуліна з'яўляецца вобраз маці. Гэты вобраз паступова перарастае ў адзіны суладны вобраз маці-Радзімы.


Интересная статья: Основы написания курсовой работы