Читать диплом по литературе: "Асаблівасці мастацкай рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускай прозе другой паловы XX ст. (на прыкладзе творчасці І. Мележа, В. Быкава)" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

РЭФЕРАТ Асаблівасці мастацкай рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускай прозе другой паловы ХХ ст. (на прыкладзе творчасці І. Мележа, В. Быкава)

Ключавыя словы: жаночы вобраз, мастацкая рэпрэзентацыя, мастацкая проза, хрысціянскае светабачанне, тыпалогія вобразаў.

Мэта даследавання - вывучэнне мастацкай рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускай ў нацыянальнай прозе другой паловы ХХ ст.

Змест працы адлюстроўвае вырашэнне пастаўленых задач:

– даследаваць агульнасацыяльныя і ўласна літаратурныя фактары, што ўплывалі на фарміраванне вобраза жанчыны ў другой палове ХХ ст.;

– прасачыць этапы станаўлення і развіцця жаночага вобраза ў прозе класікаў нацыянальнай літаратуры - І. Мележа, В. Быкава, раскрыць значэнне іх творчай дзейнасці ў мастацкім выяўленні вобраза беларускай жанчыны;

– акрэсліць спецыфіку мастацкай інтэрпрэтацыі жаночых вобразаў у творчай спадчыне І. Мележа, В. Быкава;

– вылучыць сістэму каштоўнасцей, якую маніфестуюць жаночыя характары;

– распрацаваць тыпалогію жаночых вобразаў паводле іх сацыяльна-родавай функцыі ў літаратурным празаічным тэксце.

У дыпломным даследаванні акрэсліваюцца вытокі фемінісцкіх ідэй у беларускай літаратуры, на аснове аналізу творчасці пісьменнікаў ваеннага і пасляваеннага пакалення разглядаецца інтэрпрэтацыя жаночага вобраза ў літаратуры другой паловы ХХ ст., даецца аналіз рэпрэзентацыі жаночай суб'ектыўнасці ў прозе класікаў нацыянальнай літаратуры (І. Мележа, В. Быкава), робіцца спроба тыпалагічнай класіфікацыі жаночых вобразаў.

Адзначаецца, што вызначальнымі ў выяўленні характару беларускай жанчыны адпаведнага перыяду сталі творы І. Мележа, В. Быкава. І. Мележу ўдалося выявіць народны тып беларускай жанчыны, узнавіць яго адпаведна нацыянальным уяўленням беларусаў, псіхалагічна праўдзіва раскрыць у разнастайных індывідуальных праяўленнях. Дзякуючы В. Быкаву ў гісторыю літаратуры ўвайшлі не толькі жанчына-каханая і жанчына-маці, але жанчына-чалавек, жанчына-асоба. Пісьменніку ўласціва тэндэнцыя да трансфармацыі феміннага вобраза ад пасіўнага вобраза-ахвяры да актыўнага вобраза-суб’екта (гераіні, змагаркі). ЗМЕСТ РЭФЕРАТ

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

Глава І. Семантыка жаночых вобразаў у беларускай прозе 1940- - 1990-х гадоў

.1 Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя

.2 Жаночы характар у творчасці І. Мележа

1.2.1 Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа

.2.2 Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах “Палескай хронікі” І. Мележа

.3 Маральны выбар: жанчына-гераіня і жанчына-ахвяра ў прозе В. Быкава

.3.1 Вобраз жанчыны-гераіні ў прозе В. Быкава як носьбіткі лепшых нацыянальных духоўных якасцяў

.3.2 Вобразы жанчын-ахвяр, жанчын-здрадніц у прозе В. Быкава як заложніц войнаў і таталітарных сістэм

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

УВОДЗІНЫ

Беларуская літаратура на працягу ХХ ст. перажыла істотныя змены. У гэты час, як адзначае А. Лойка ў артыкуле “Перыядызацыя - гэта сур’ёзна”, “карэнным чынам мянялася сацыяльна-гістарычная база беларускай літаратуры - змянялася паэтапна, і ад гэтых змен узалежніваліся этапы развіцця самой літаратуры” [44, с. 45]. За гады фарміравання беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, станаўлення нацыянальнай


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы