Читать реферат по журналистике: "Загаловак журналісцкага твора і праблема аб’ектыўнасці інфармацыі" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут Журналістыкі

Кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкіРэферат

Загаловак журналісцкага твора і праблема аб’ектыўнасці інфармацыі” Падрыхтавала:

студэнтка 2 курса 1 групы

Красавіна Валерыя Аляксандраўна

Праверыла: кандыдат філалагічных навук, дацэнт,

дактарант кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі БДУ

Падаляк Таццяна УладзіміраўнаМінск 2014

ЗместУводзіны

Глава І. Праблема сэнсу загалоўкаў

Глава ІІ. Праблема аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках журналісцкіх творах

.1 Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ

.2 Інтэрнэт - камора этычных парушэнняў. Параўнанне расійскіх і беларускіх інтэрнэт-загалоўкаў

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны Загаловак тэксту мае дваістую прыроду. З аднаго боку, гэта моўная структура, якая папярэднічае тэкст. З іншага боку загаловак - паўнапраўны кампанент тэксту, які ўваходзіць у яго і звязаны з іншым кампанентам цэласнага твора. Загаловак складае адзіную сістэму з тэкстам "загаловак - тэкст".

Такім чынам, загаловак - найважнейшы сігнал, які вызначае першапачатковае ўспрыманне тэксту. Яно вызначае наступныя функцыі:

• прыцягненне міжвольнай увагі аўдыторыі;

• фарміраванне цікавасці аўдыторыі да тэксту артыкула;

• фарміраванне эмацыйных адносіны аўдыторыі да навіны;

• запамінанне навіны аўдыторыяй.

Гледзячы на вышэйпералічаныя функцыі, можна ўявіць, як адказна трэба падыходзіць да напісання загалоўка. Але часам журналіст дзеля прыцягнення міжвольная ўвагі аўдыторыі злоўжывае яскравымі фразамі ў загалоўках, што прыводзіць к парушэнню этычных норм. Адсюль і ўзнікае праблема аб’ектыўнасці інвармацыі.

У другім артыкуле кодэкса БСЖ гаворыцца: “Журналист должен давать правдивое отражение действительности путем подробной и исчерпывающей информации. Он излагает факты, сохраняя их действительный смысл, показывая важнейшие связи и не допуская искажений, для того, чтобы общество смогло сформировать точное, связное и наиболее адекватное представление о текущих социальных процессах, их происхождении, сущности и значении, о состоянии дел в современном мире…”

Калі журналіст выкарыстоўвае ў загалоўку кідкія фразы, не абумоўленыя тэкстам матэрыяла, то адбываецца скажэнне інфармацыі. Гэта сур’ёзная праблема, на наш погляд, таму мы і абралі тэму “Загаловак журналісцкага твора і праблема аб’ектыўнасці інфармацыі”.

Такім чынам, паводле тэмы вызначым аб’ект працы: праблема аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках. Прадмет - загалоўкі беларускіх газет з верасня 2014 года. Мэта - разгледзець праблемы аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках. У сувязі з пастаўленай мэтай адзначым задачы працы:

· знайсці і прааналізаваць ў беларускіх выданнях загалоўкі с праблемай аб’ектыўнасці інфармацыі;

· разгледзець загалоўкі інтэрнэт-СМІ як найчасцейшыя выпадкі парушэння этычных норм.

Асноўныя крыніцы інфармацыі для нашай працы:

. Уводзіны ў журналістыку. Падручнік для пачаткоўцаў: пад рэд. Т. Мельнічук. - Мінск, 2013. - 164 с.

. В.А.Аграновский. Ради единого слова. Первоисточник: М.: Мысль, 1978. -168 с.

Для фактычнага матэрыялу нашай працы будзем выкарыстоўваць нумары беларускіх газет з верасня 2014 года.


Интересная статья: Основы написания курсовой работы