Читать курсовая по журналистике: "Асаблівасці індывідуальнага стылю публіцыстычных тэкстаў І.П. Шамякіна" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Агульная характарыстыка працы Цікавасць да пісьменніцкай публіцыстыкі выклікаецца перш-наперш магчымасцю для даследчыка выявіць сувязі з мастацкімі творамі і абгрунтаваць спецыфічныя рысы мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, якія дазваляюць характарызаваць моўную асобу пісьменніка і даследваць ступень прысутнасці аўтара ў тэксце. Эмацыянальна-экспрэсіўная напоўненасць публіцыстыкі, трапеічная сістэма канкрэтнага твора даюць магчымасць выявіць аўтарскія інтэнцыі, іх рэалізацыю ў тэксце і верагоднае ўздзеянне на адрасата, што прымушае звярнуцца да дыскурснага аналізу.

Кнігі выдатных беларускіх пісьменнікаў яшчэ стаяць на паліцах у кнігарнях, але ўжо не карыстаюцца былым попытам. Шматлікія тэксты даводзіцца адкрываць чытачам нанава. Вядома, адны тэксты губляюць актуальнасць, але іншыя становяцца сведкамі эпохі, дапаўняюць карыснымі фактамі і меркаваннямі ўяўленне пра мінулае. Праз эмацыянальнасць тэкстаў бачна постаць аўтара, яго характар, мысленне, адносіны да навакольнай рэчаіснасці. Калі чытач можа ўявіць аўтара, тэкст будзе ўспрымацца з павышанай увагай і цікавасцю.

Трэба звярнуць увагу на прыёмы, якія выкарыстоўвае аўтар у тэкстах, на сутнасць выказванняў. Іван Шамякін - адзін з самых вядомых беларускіх празаікаў, творчасць якога даследуюць літаратуразнаўцы, але яна амаль не раскрыта з лінгвістычнага і, у прыватнасці, стылістычнага пунктаў гледжання.

Мэта курсавой працы - выявіць сутнасць публіцыстычнага дыскурса ў індывідуальным стылі І. П. Шамякіна з дапамогай дыскурснага аналізу. У адных выпадках выкарыстоўваўся метад канстатацыі, у іншых - інтэрпрэтацыі, радзей - метад развагі.

Для дасягнення мэты ставіліся наступныя задачы:

пазнаёміцца з навуковай літаратурай па тэме даследвання;

выявіць асаблівасці індывідуальнага стылю публіцыстычных тэкстаў І. П. Шамякіна (на прыкладзе кнігі “Роздум на апошнім перагоне”).

Аб’єм курсавой працы складае 24 старонкі (з улікам тытульнага ліста, зместа і спіса выкарыстанай літаратуры).

Курсавая праца складаецца з дзвюх частак. У першай частцы даюцца агульныя звесткі, неабходныя для правядзення дыскурснага аналізу твораў І. Шамякіна, у другой - падаецца сам аналіз тэкстаў. Кожная частка складаецца з некалькіх раздзелаў, што абумоўлена логікай правядзення навуковага даследавання.

Ва ўводзінах да працы акрэсліваецца ступень вывучанасці навуковай праблемы, аналізуюцца працы айчынных вучоных, якія даследавалі публіцыстычны дыскурс беларускіх пісьменнікаў. У высновах падводзяцца вынікі курсавой працы. Уводзіны Беларуская пісьменніцкая публіцыстыка, пачынальнікам якой можна лічыць Францыска Скарыну, сёння налічвае ў сваёй скарбонцы шэраг яркіх твораў Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Максіма Гарэцкага, Васіля Быкава, Янкі Сіпакова, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна і інш. Р. В Булацкі падкрэслівае: “Традыцыю «пісьменнік і газета» плённа развівалі многія беларускія паэты і празаікі” [3, с. 21].

Публіцыстычная творчасць беларускіх пісьменнікаў актыўна вывучалася ў другой палове ХХ ст. У манаграфіях Міхася Цікоцкага, Рыгора Булацкага, Івана Сачанкі, Барыса Стральцова грунтоўна даследавана публіцыстыка Якуба Коласа, Янкі Купалы, Кузьмы Чорнага, Платона Галавача, прааналізавана