Читать реферат по английскому: "Словы з вясковай вуліцы" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Словы з вясковай вуліцы

ЗМЕСТУводзіны

1. Дыялектная лексіка

.1 Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі

.2 Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў

. Антрапанімія мясцовай гаворкі

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

УВОДЗІНЫ Жыццё чалавека нельга ўявіць без мовы. Мы размаўляем, чытаем, пішам. Часта карыстаемся не адной, а некалькімі мовамі. Сярод іх - беларуская мова, роля якой вельмі важная. “Кожны народ па-свойму ўспрымае навакольны свет. Самабытнасць народа, яго нацыянальная адметнасць, яго характар, мараль, этыка найбольш выразна адлюстроўваюцца ў мове. Таму мова з’яўляецца адной з найбольш істотных этнічных прыкмет народа. Па мове людзі пазнаюць, якой нацыянальнасці чалавек. Мова - гэта “адзежа душы” чалавека (казаў Францішак Багушэвіч), універсальная форма выяўлення, існавання і захавання духоўнай культуры нацыі” [3, с.231].

Ва ўмовах двухмоўя, калі дзяржаўнай мовай побач з беларускай з’яўляецца руская мова, мы становімся сведкамі таго, як родная беларуская мова адцясняецца на другі план. Аддаецца перавага рускай мове. А значыць, мы губляем штосьці сваё, беларускае, нацыянальнае. Гэта вельмі адчувальна, калі мець на ўвазе мясцовыя, дыялектныя словы.

Літаратурная мова ўзнікла на аснове мясцовых гаворак, яны - неад’емная частка беларускай мовы.. М. А. Даніловіч у дапаможніку “Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны” піша: “Каб мець сістэмнае ўяўленне пра мову, недастаткова засвоіць толькі яе літаратурную разнавіднасць. На гэта звярнуў увагу яшчэ ў першай палове ХІХ ст. французскі вучоны і пісьменнік Шарль Надзье, яму належыць фраза, якая стала крылатай: “Хто не вывучаў уважліва гаворак сваёй мовы, той ведае яе толькі напалову” [2, с.197].

Я вучуся ў сярэдняй школе ў горадзе, а месцажыхарства ў мяне застаецца тым жа: я нарадзілася і жыву ў вёсцы на мяжы двух раёнаў - Лідскага і Воранаўскага. Я кожны дзень бываю ў горадзе, таму неяк вастрэй адчуваецца, што дома, у вёсцы, гучаць іншыя словы, мясцовыя, якіх не пачуеш у горадзе, якім і у літаратурнай мове адпавядаюць другія словы.

Зразумела, вывучэннем дыялектнай мовы займаюцца вучоныя-лінгвісты. Для мяне цікавым было даведацца, ці з’яўлялася аб’ектам даследавання дыялектная мова Воранаўскага раёна, што можна даведацца пра асаблівасці мясцовай гаворкі маёй малой радзімы ў кнігах, слоўніках. Памочнікам тут стаў інтэрнэт. Цікава было “гартаць” “Слоўнік Гродзенскай вобласці” Таццяны Філіпаўны Сцяшковіч, даведацца пра існаванне “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”, кнігі “Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча”. Я даведалася пра такіх вучоных, як Т. Ф. Сцяшковіч, П. У. Сцяцко, А. П. Цыхун, М. А. Даніловіч, Н. К. Памецька і інш., якія займаліся і займаюцца вывучэннем гаворак Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Гродзенскага, Астравецкага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці. Разам з тым сярод шматлікіх прац навукоўцаў не называюцца тыя, дзе б усебакова і поўна даследаваліся гаворкі Воранаўскага, як, дарэчы, і Лідскага раёнаў. З кнігі “Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны” запомніліся наступныя словы: “З 17 рэгіёнаў Гродзенскай вобласці толькі па двух раёнах (Зэльвенскім і Гродзенскім) створаны дыялектныя слоўнікі.


Интересная статья: Основы написания курсовой работы