Читать курсовая по английскому: "Адлюстраванне самабытнасці беларускага народа у нарысе Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі"" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна"

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі Курсавая праца

Адлюстраванне самабытнасці беларускага народа у нарысе Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" Выканала:

студэнтка 2-га курса,

філалагічнага факультэта,

Аксёнава Анастасія Сяргееўна

Навуковы кіраўнік:

выкладчык Дзябёлая А.В. Брэст 2014 Змест Уводзіны

1. Асноўная частка

1.1 Адзенне

1.2 Галаўныя ўборы

1.3 Абутак

1.4 Посуд, ёмкасці

1.5 Ежа, беларуская кухня

1.6 Прастора, хатнія памяшканні

1.7 Расліны, жывёлы, рыбы

1.8 Устойлівыя выразы

1.9 Фразеалагізмы

1.10 Перыфразы

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Калі пачнеш прызнавацца ў любові

да самага дарагога - скончыць

тое прызнанне амаль немагчыма.

лексічны нарыс выраз марфалагічны

Вышэйзгаданы радок поўнасцю адпавядае характарыстыцы творчасці Уладзіміра Караткевіча. "Паляўнічы на старасветчыну" фактычна ўсе свае творы прысвяціў тэме роднай зямлі, тэме кахання, любові да жыцця і радасці - самаму лепшаму, што можа стацца на зямным шляху кожнага чалавека.

Уладзімір Караткевіч прыйшоў да нас пад шэпт "Сівой легенды", абудзіў "Званамі Віцебска", пазнаёміў з "Маці ўрагану", "Кастусём Каліноўскім" і "Цыганскім каралём", хітравата запытаў: ці ведаем мы, чаму "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", расказаў, як "У снягах драмае вясна", пагушкаў у "Калысцы чатырох чараўніц", а пасля павадзіў па "Чорным замку Альшанскім", навучыў, абмінаючы "Ладдзю роспачы", уцякаць ад "Дзікага палявання караля Стаха", нагадаў, што "Нельга забыць" ні "Матчыну душу", ні "Маю Іліяду", ні "Вячэрнія ветразі", захапляльна распавёў пра "Зямлю пад белымі крыламі" і цвёрда заявіў- "Быў. Ёсць. Буду".

Славуты пясняр заўсёды быў, ёсць і застанецца найлепшым экскурсаводам па беларускай зямлі. Яго твор "Зямля пад белымі крыламі" задумваўся для украінскіх чытачоў. Але і нашыя землякі абавязкова адкрыюць штосьці новае для сябе пра гісторыю, культуру, побыт і характар сваіх продкаў. Сама мова твора - лёгкая, дасціпная, прыемная для ўспрымання, насычана трапным гумарам, адлюстроўвае некаторыя асаблівасці беларускай мовы. "Зямля пад белымі крыламі" адлюстроўвае не толькі культурна-асветніцкі кампанент, але і нацыянальна-гістарычны. Гэта адбілася ў самой лексіцы твора.

Сярод даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча выдзяляюцца такія, як А. Верабей, Т.К. Грамадчанка, Г. Андарала, В. Іўчанкаў, В. Шынкарэнка, Г.М. Ішчанка, А. Русецкі, А. Мальдзіс, В. Швед.

Творчасць У. Караткевіча шырока прааналізавана ў літаратуразнаўчым плане. А. Верабей найбольш поўна раскрыў духоўны змест творчасці У. Караткевіча ў плане літаратуразнаўчага аналізу працамі "Зачараваны мастацтвам і любоўю", "Да канца паслужыў Беларусі…", "Рыцар чалавечага духу". Ішчанка Г.М. аналізавала агульначалавечае і нацыянальнае ў творах у цэлым. А. Русецкі паказвае ў сваіх працах сувязь наследдзя У. Караткевіча і сучаснай мастацкай літаратуры. Адам Мальдзіс асвятляе партрэт пісьменніка і чалавека ў працы "Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча", "Звястун абнаўлення: старонкі з будучай кнігі-эсэ пра У. Караткевіча". В. Шынкарэнка аналізавала кнігу "Быў. Ёсць. Буду" у працы "І не знікаць паэтам вечна…".


Интересная статья: Основы написания курсовой работы