Читать курсовая по истории: "Жыцце і творчы шлях У.М. Ігнатоўскага" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Уводзіны

ігнатоўскі гісторыя беларускі

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (19.4.1881-4.2.1931) не дажыў да 50 год. Ен загінуў у выніку распачатай сталінскім кіраўніцтвам партыі бальшавікоў і партыйным кіраўніцтвам на Беларусі барацьбы супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Барацьба гэта вялася супраць так званых «нацдэмаў» (нацыянал-дэмакратаў), да якіх залічаліся і беспартыйныя, і камуністы, адданыя нацыянальнай справе, справе беларускага нацыянальнага адраджэння.

Творы Ус. М. Ігнатоўскага былі забаронены для агульнага карыстання і знаходзіліся ў аддзелах спецсхова дзяржаўных бібліятэк або былі знішчаны. Сярод ягоных твораў найбольш важнае значэнне маюць «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1-е выд., 1919 г.; 2-е і 3-е выд., 1921 г.; 4-е выд., 1926 г.), «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця» (2-е выд., 1926 г.; 3-е выд., 1928 г.) і «1863 год на Беларусі» (1930 г.). Менавіта ў гэтых творах найбольш яскрава вызначаны і раскрыты асноўныя гістарычныя погляды Ус. Ігнатоўскага, ягоны марксісцкі падыход да аналізу гістарычных падзей. Так, напрыклад, у надрукаванай У.М. Ігнатоўскім у 1930 г. манаграфіі «1863 год на Беларусі» былі ўдасканаленьг многія палажэнні. У пачатку кнігі ён пісаў: «Паўстанне 1863 года па свайму характару было не рэакцыйна-шляхецкім рухам, а рухам прагрэсіўным, буржуазна-дэмакратычным». Гэтыя і іншыя вывады супадалі з ацэнкамі Маркса, Энгельса і Леніна.

Разам з марксісцкім падыходам да аналізу гістарычных падзей, творы У.М. Ігнатоўскага напоўнены любві і гордасці да сваей радзімы - беларускага края. Яны добра раскрываюць мірапогляд белрускага вучонага і грамадска-культурнага дзеяча. Таму у наш час даследванне жыцця і поглядаў У.М. Ігнатоўскага прадстаўляецца ўсе больш актуальным.

Зыходзячы з актульнасці разглядаемай праблемы, аўтарам пры напісанні работы была пастаўлена мэта: разгледзець асобу У.М. Ігнатоўскага, як грамадскага і палітычнага дзеяча.

Для дасягнення пастауленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

. Разгледзець жыцце і творчы шлях У.М. Ігнатоўскага;

. Даць аналіз канцэпцыі У.М. Ігнатоўскга на гісторыю беларускага краю скрозь прызму яго «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі».

У даследванні аўтарам былі выкарыстаны гісторыка-генетычны і гісторыка-параўнальны метады.

1. Крыніцы і гістарыяграфія

Жыцце, асветніцка-педагагічная і грамадска-палітычная, культурная дзейнасць У.М. Ігнатоўскага, беларускага таленавітага прафесара заўседы прываблівала да сабе пэўныя колы даследчакаў ва усі часы, але ж узровень вывучэння асобы У.М. Ігнатоўскага з часам вагаўся. Таму у наш час даследванне жыцця і поглядаў У.М. Ігнатоўскага вядзецца больш актыўна, пастаянна з’яўляюцца новыя работы па разглядаемай праблеме.

Матэрыялы, якія былі выкарыстаны пры напісанні работы можна падзяліць на дзве катэгорыі:

) Дакументы - афіцыяльная перапіска, тэкст «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі» [1], зборнікі матэрыялаў і дакументаў па гісторыі Беларусі, якія маюць таксама і прамое дачыненне да асобы У.М. Ігнатоускага: «История Беларуси в документах и материалах» [2], «Матэрыялы па гiсторыi Беларусi з удакладненнямi i дапауненнямi» [3]. Кола выкарыстаных крыніц дазваляе дастаткова фактычна падмацаваць разглядаемыя у рабоце праблемы, а таксама абгрунтаваць прывадзімыя аўтарам работы тэзы, наконт


Интересная статья: Основы написания курсовой работы