Читать курсовая по литературе: "Асаблівасці дыялектнай лексікі ў рамане Б. Сачанкі "Вялікі лес"" Страница 3

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

стылю;

2. Ахарактарызаваць граматычныя разрады дыялектызмаў;

. Вызначыць месца і функцыі дыялектызмаў у сістэме лексічных сродкаў празаічнай мовы;

. Правесці статыстычны аналіз выкарыстання дыялектызмаў у моўнай сістэме аўтара.

Прадмет даследавання - раман Б. Сачанкі "Вялікі лес”.

Аб’ект даследавання - дыялектная лексіка.

1. Дыялектызмы ў мове рамана барыса сачанкі "вялікі лес”: семантыка-граматычны аспект даследавання

Дыялектная лексіка (грэч. dialektos - гаворка, дыялект) - гэта лексіка, спецыфічная для беларускіх народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную (абласную) лексіку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам (англ. dialektism). "Паняцце "дыялектызм”, - гаворыць А.В. Калінін, - узнікае тады, калі мы, слухаючы чыю-небудзь у цэлым літаратурную мову або чытаючы мастацкі твор, заўважаем іншародныя словы, звароты і іншыя асаблівасці мовы, якія парушаюць літаратурную норму і якія мы тлумачым уплывам дыялекта. Гэтыя ж дыялектныя ўкрапванні ў літаратурную мову мы і называем дыялектызмамі" [4, с.122]. Для абазначэння такіх украпванняў побач з тэрмінам "дыялектызм” ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і іншыя.

Перш чым пачаць разгляд дыялектнай лексікі ў гэтым творы, трэба звярнуць нашу ўвагу на месца і дзеянне ў творы.

Кожны мастацкі твор у большай або меншай ступені з’яўляецца адбіткам заклікаў, пажаданняў і патрабаванняў свайго часу. Гэта аксіёма, якая ў многім можа патлумачыць з’яўленне, ідэйна-праблемную і нават стылёва-жанравую адметнасць рамана Барыса Сачанкі "Вялікі лес”, задуманага і запланаванага ў 3-х кнігах.

"Зямля маіх продкаў”, ― так назваў Барыс Сачанка адну з першых кніг і як бы вызначыў гэтай назвай абсяг сваіх мастацка-філасофскіх пошукаў, засведчыў сваю адданасць бацькоўскай зямлі.

"На Палессі, на самым поўдні Беларусі, ёсць куточак зямлі, асабліва мілы, дарагі майму сэрцу. Дзе б ні быў я, куды б ні закінула мяне доля, не-не дый згадаю яго. У радасці і журбе, з блізкіх і далёкіх дарог я вяртаюся зноў і зноў туды, дзе сярод старых, пракаветных лясоў і вялізных, неабсяжных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска, у якой я нарадзіўся…”. Перачытваючы старонкі яго кніг: "Дарога ішла праз лес”, "Барвы ранняй восені”, "Пакуль не развіднела”, "Аксана”, "Памяць”, "Ваўчыца з чортавай ямы”, "Чужое неба”, "вялікі лес”, "Жывое жыццё”, "Пад сузор’ем сярпа і молата”, "Запіскі аб радыяцыі”, "Паездка ў зону”, "Трэцяе вока” і іншых, ― востра адчуваеш гэтую непарыўную злучанасць з роднай зямлёй, суразмернасць глыбокага і роўнага дыхання ягонай прозы з дыханнем пракаветнага палескага бору і мурожнага лугу, роснай жытнёвай хвалі і высокага частага неба.

Для Барыса Сачанкі ўбачанае, адчутае і перажытае на дарогах маленства і юнацтвастала асновай мастацкага пазнання свету, тым запасам, з якога чэрпаў пісьменнік усё новыя і новыя вобразы, ідэі, паглыбляючы даследаванне сацыяльных, маральных, філасофскіх асноў быцця. У сваім імкненні ісці да агульназначнага, агульначалавечнага праз даследаванне блізкай яму