Читать курсовая по основам права: "Мясцовае самакіраванне Рэспублікі Беларусь (1991–1996 гг.)" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часуМясцовае самакіраванне Рэспублікі Беларусь (1991-1996 гг.)

Курсавая праца

Спецыяльнасць: Гісторыя (паліталогія)Кошчанка Антон Андрэевіч

Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук,

дацэнт Лукашэвіч А.М.

Мінск, 2014

ЗместУводзіны

Глава 1. Мясцовае самакіраванне Беларусі ў савецкі час (1978-1990 гг.)

Глава 2. Мясцовае самакіраванне Беларусі ў 1991-1993 гг.

Глава 3. Мясцовае самакіраванне Беларусі ў 1994-1996 гг.

Заключэнне

Спіс крыніц і літаратуры

Уводзіны

Мясцовае самакіраванне - самастойнае вырашэнне справаў насельніцтвам мясцовасці ўласнымі сродкамі паводле ўласных інтарэсаў і асаблівасцяў развіцця мясцовасці. Гэтае тлумачэнне было ўзята з закона 2010 г. "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”. Яна мае пэўную аўтаномію, працуе ў межах заканадаўства адпаведнай краіны, і вырашае пытанне мясцовага характару. Сама з’ява самакіравання мае старажытную гісторыю.

Адной з першых вядомых форм самакіравання - гэта Магдэбургскае права. Яно ўзнікла ў Германіі ў ХІІІ стагоддзі, мела мэту вызваліць гарады ад гвалту феадалаў і даць развіцце ім эканамічнае развіцце. Па гэтаму праву гарадам надавалася пэўная самастойнасць, пры гэтым ствараліся орган самакіравання - магістрат. Ён падзяляўся на два адгалінаванні - выканаўчая і прадстаўнічая. Выканаўчую ўладу трымаў бургамістр, а распарадчы орган, Сход, з’яўляўся галоўным органам кіравання горада, бо ў ім былі прадстаўлены ўсе саслоўі, якія тут жылі. Горад з Магдэбургскім правам меў сваю мытню, абараняла правы сваіх мяшчан і гандляроў і г. д.

На тэрыторыі Беларусі Магдэбургскае права з’явілася некалькі пазней - у канцы XIV - XV стст. і праіснавала да 1795 г. Потым беларускія землі папалі пад уплыў заканадаўства Расійскай імперыі. За гэты час не было створана ніводнага органа мясцовага самакіравання. Калі пачаліся рэформы Аляксандра ІІ, было спадзяванне аб стварэнні гэтых органаў. Але земская (1864) і гарадская (1870) рэформы праводзіліся пазней, нават земствы былі ўведзены на беларускія землі толькі ў 1911 г. у трох губернях: Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай. Гэта было звязана з паўстаннем 1863 - 1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага і недаверам да польскага і апалячаннага дваранства з боку ўрада. Паводле вышэйназваных рэформаў, ствараліся губернскія і павятовыя земскія сходы і іх выканаўчыя органы - губернскія і павятовыя земскія ўправы, якія ведалі мясцовымі гаспадарчымі справамі. Органамі гарадскога самакіравання былі гарадскія думы і ўправы. Выбары ў гарадскія думы і земскія сходы былі цэнзавымі, большасць галасоў пры выбарах надавалась землеўласнікам і заможным мяшчанам. Гэта захоўвалася да Кастрычніцкай рэвалюцыі, пад час якой вышэйназваныя органы былі ліквідаваны.

З 1918 г. органамі мясцовага самакіравання з’яўляліся з’езды саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, але яны не былі пастаяннымі органамі. Потым, па Канстытуцыі БССР 1937 г. ствараліся саветы дэпутатаў працоўных, якія затым былі пераўменаваны ў саветы народных дэпутатаў па Канстытуцыі БССР 1978 г. Яны выконвалі функцыі органаў мясцовага самакіравання і дзяржаўных органаў. Ужо пасля


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы