Читать курсовая по литературе: "Зміцер Хведаравіч Жылуновіч" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Зміцер Хведаравіч Жылуновіч Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) (1887-1937) увайшоў у літаратуру «песняром працы і змагання», «першым пралетарскім паэтам Беларусі», як яго называлі - аўтарам першага закончанага беларускага рамана. Як мастак ён склаўся на перакрыжаванні дзвюх гістарычных эпох. Складанасць гэтага моманту адбілася ў яго літаратурнай дзейнасці, паўплывала на характар яго творчых пошукаў. Плённа працуючы амаль ва ўсіх літаратурных жанрах, пісьменнік пакінуў значную спадчыну. Не ўсё створанае ім вы-трымала выпрабаванне часам, тым не менш услед за Янкам Купа-лам і Якубам Коласам Цішка Гартны заняў сталае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) нарадзіўся 4 лістапада 1887 г. у мястэчку Капыль у сям'і бедных сялян-чорнарабочых. «У нас не было ні каня, ні каровы, ні поля, каб рабіць», - пісаў Ц. Гартны ў аўтабіяграфіі. Яго бацькі ў розныя поры года працавалі то на падзёншчыне, то на здзельшчыне. На адзінаццатым годзе жыцця Зм. Жылуновіч пайшоў у пастухі-найміты, пасабляючы грашыма сваім бацькам. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома («бацька сам навучыў мяне чытаць «поверху») (Там жа.), потым была вучоба ў «дарэктараў», хатніх настаўнікаў. Летам хлапчук пасвіў жывёлу, а зімой вучыўся. «За гэтыя зі-мы, - успамінаў Зм. Жылуновіч, - прайшоў усе царкоўна-славянскія кніжкі, якія толькі былі ў бацькі». Грамата давалася лёгка. У 1902 г. Зм. Жылуновіч паступіў у двухкласнае Капыльскае народнае вучылішча, якое закончыў у 1905 г. У лютым 1906 г. па-ступіў на працу ў гарбарную майстэрню ў родным мястэчку.

Зм. Жылуновіч рана далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. «У Капылі - спагадным для рэвалюцыйнай прапаганды кутку, - пісаў у сваім дзённіку Ц. Гартны, - ужо з 80-х гадоў луналі вялікія ідэі вызвалення». Зм. Жылуновіч захапіўся «работніцкім рухам». Упершыню трапіўшы ў 1904 г. на мітынг сацыял-дэмакратаў, ён на доўгі час звязаў лёс з Капыльскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыяй, стаў адным з найбольш дзейсных яе сяброў. Гэта паслужыла галоўнай перашкодай пры паступленні ў 1906 г. у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, куды Зм. Жылу-новіча не прынялі з-за адсутнасці даведкі пра добранадзейнасць. У 1909-1912 гг. у пошуках працы ён аб'ездзіў многія гарады Бе-ларусі, Украіны, Літвы і Латвіі.

У 1910 г. пры актыўным садзейнічанні Зм. Жылуновіча ў Ка-пылі быў створаны літаратурна-грамадскі гурток «Самаадукацыя і развіццё», які наладзіў выпуск рукапіснага часопіса «Заря» на рускай мове. У другой палове 1910 г. часопіс спыніў сваю дзей-насць. У 1911 г. выпуск рукапіснага часопіса быў адноўлены, але ўжо пад назвай «Голос ннза» і з дадаткам на беларускай мове «Вольная думка».

У 1912 г. Зм Жылуновіч працаваў гарбаром у г. Вількамір Ко-венскай губерні, вёў прапагандысцкую работу. У 1913 г. пераехаў у Пецярбург. Тут ён становіцца карэспандэнтам бальшавіцкай га-зеты «Правда». Пяць месяцаў працаваў на заводзе «Вулкан», затым тры месяцы быў беспрацоўным. У хуткім часе ўладкаваўся на працу ў выдавецтва «Новый человек». У 1915 г. быў мабілізаваны ў войска, але праз месяц адпушчаны. У 1916 г. працаваў у Беларускім бежанскім камітэце, вьвдаваў газету «Дзянніца». У сака-віку 1917 г. бежанскі камітэт беларусаў паслаў Зм. Жылуновіча сваім дэпутатам у Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпута-таў. Увесь перыяд з лютага да кастрычніка ён быў