Читать контрольная по истории: "Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І

РАДЫЕЭЛЕКТРОНІКІ»

Кафедра гуманітарных дысцыплін КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА Па прадмету «Гісторыя Беларусі» Тэма

«Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.)

буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі» Мінск, 2009

Уводзіны "Гісторыя - гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. І нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамента, каб будынак быў моцным," - такімі злабадзённымі і сёння словамі пачынае сваю "Кароткую гісторыю Беларусі" дзеяч беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі. І сапраўды, без ведання сваёй гісторыі, сваіх каранёў народ не мае будучыні.

Гісторыя дапамагае даведацца пра мінулае сваёй радзімы, больш дакладна вызначыць яе месца сярод іншых краін і народаў. Нездарма старажытныя рымляне казалі: "Гісторыя - настаўніца жыцця". Веданне гісторыі ва ўсе часы лічылася рысай добрага густу. Напрыклад, французскі кароль Генрых ІV аднойчы заявіў: "Пра што можна размаўляць з чалавекам, калі той не ведае гісторыі?" Вядомы нямецкі рэфарматар М. Лютэр быў нават больш прамалінейны: "Цкаванне гісторыі ёсць адметная рыса татарскага і цыклапічнага варварства, д'ябальскае глупства!" Словы дзвюх згаданых асоб не згубілі сваю актуальнасць і сёння. Вывучэнне гісторыі Беларусі садзейнічае фарміраванню больш глыбокага разумення сучаснай сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культурнай сітуацыі ў краіне. Да таго ж атрыманыя веды спатрэбяцца студэнтам пры вывучэнні спецыяльных, у тым ліку эканамічных і правазнаўчых дысцыплін.

Тэма гэтай кантрольная работы - «Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.» Такім чынам у кантрольнай рабоце будуць адзначаны наступныя пытанні: альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі, дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым - верасні 1917 г., беларускі нацыянальны рух.

Лютаўская рэвалюцыя - з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога - адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Пачатак ёй паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны. 1.

Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя была складанай і супярэчлівай з'явай. «У сілу надзвычайнай арыгінальнай гістарычнай сітуацыі» ў ёй «зліліся разам... зусім розныя патокі, зусім разнародныя класавыя інтарэсы, зусім процілеглыя палітычныя і сацыяльныя імкненні». Яна змяла царскую манархію, перадала ўсю ўладу буржуазіі.

Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі развіццё Расійскай дзяржавы магло пайсці па адным з трох шляхоў:

). контррэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі;

). буржуазнарэфармісцкі шлях да капіталізму;

). пралетарскарэвалюцыйны шлях да сацыялізму.

Якія палітычныя сілы Расіі былі зацікаўлены ў ажыццяўленні контррэвалюцыйнага перавароту і аднаўленні


Интересная статья: Основы написания курсовой работы