Читать контрольная по истории: "Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЕЭЛЕКТРОНІКІ»

Кафедра гуманітарных дысцыплін КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па прадмету «Гісторыя Беларусі»

Тэма 25: «Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі другой паловы XIX ст. - пачатку XX ст.» Мінск, 2009

План 1 Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці

Мастацтва і тэатр

Вывады

Спіс літаратуры 1.

Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці

нацыя фармыравання беларусазнаўство мастацтво

Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г. пачынаецца хуткае развіццё капіталістычных эканамічных адносін, а таксама адбываюцца значныя змены у сацыяльным складзе насельніцтва: складаюцца асноўныя сацыяльныя групы буржуазнага грамадства, пашыраюцца i паглыбляюцца складаныя падзеія, якія сведчаць аб пераўтварэнні беларускай народнасці ў беларускую нацыю. Нацыя - гістарычна ўстойлівая супольнасць людзей, якая ўтвараецца ў працэсе фарміравання агульнасці ix тэрыторыі, эканамічных сувязей, літаратурнай мовы, асаблівасцей культуры, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

Складаны i шматгранны працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасш на Беларусі меў свае асаблівасці. Яны вельмі значна адбівалія на развіцці культуры. Пасля разгрому паўстання 1863-1864 гг. царызм павёў ідэалагічны ўціск праз рэлігію, асвету, адукацыю i інш. Свядомасць значнай часткі беларускага грамадства фарміравалася пад уздзеяннем гэтых ідэй.

Таму ў канцы XIX ст. культура Беларусі развівалася ў даволі складаных абставінах i мела шэраг асаблівасцей: даволі цесная сувязь культурнага жыцця з агульнадэмакратычным уздымам, уздымам нацыянальнай самасвядомасш беларусаў, імкненнем да свабоды i роўнасці; цесная сувязь беларускай культуры з культурамі рускага, украінскага, польскага, літоўскага народаў; жорсткая палітыка русіфікацыі з боку царскіх улад, якія лічылі, што беларусы з'яўляюцца простай этнаграфічнай галіной pycкix; адсутнасць нават аўтаноміі, не кажучы аб уласнай беларускай дзяржаве.

Адзінства эканамічнага становішча. Склад насельніцтва. Адной з асноўных прыкмет нацыі з’яўляеца адзінства эканамічнага становішча адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Эканамічнае жыцце пэўнай тэрыторыі цесна залежыць ад тых класаў грамадства, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі.

У канцы XIX ст. пачынае фарміравацца клас буржуазнага грамадства, на ўтварэнне якога адмоўна адбівалася эканамічная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў ix працу для вялікай колькасці беззямельных i малазямельных сялян, стрымліванне разлажэння памешчыцкага землеўладання. Беларуская аграрная буржуазія, падзеленая па веравызнанні на праваслаўных i католікаў, да канца не ўсвядоміла свайго нацыянальнага aдзiнcтвa i часта індыферэнтна ставілася да праяў беларускага нацыянальнага руху.

Адбывалася разлажэнне класау - саслоўяў феадальнага грамадства - дваран-памешчыкаў, сялян, рамеслінікаў, гандляроў, купцоў i фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства - пралетарыяту i буржуазіі.

Даволі марудна