Читать изложение по всему другому: "Зацюканы апостал" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Зацюканы апостал

Кароткі змест:

   Месца дзеі - недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага...   Час дзеі - якраз паміж мінуўшчынай і будучыняй. Акурат у свежай баразне паміж імі.

Дзея першаяКарціна першая

   (Сучасная кватэра накормленага чыноўніка... Злева - шырокае акно, таму ў пакоі вельмі светла... Вялікі пакой. Тут усяго багата, як на нашай планеце. Але найбольш уражвае... на ўсю сцяну суцэльны кніжны стэлаж, напакаваны рознымі-рознымі кнігамі. Каля стэлажа лёгкія лесачкі, якімі часта карыстаецца сын, каб дастаць кніжку з верхняй паліцы... Мама шукае месца новай карціне...)

   Выясненне адносін паміж Татам і Мамай пачынаецца з карціны і статуэткі, аднак тут жа яно пераключаецца на выхаванне дзяцей.   М а м а. ...Я выхоўваю ў сваіх дзяцей павагу да рэальных рэчаў.   Т а т а. Да вадасцёкавай трубы, да тумбы, да тэлеграфнага слупа, каўбасы, ботаў... Яшчэ да чаго?   Дачка прыбягае з вуліцы і расказвае, што "наш малыш толькі што паскандаліў... расквасіў Мухамеду нос". Тата задаволены, што сын "натоўк морду". Мама збіраецца сына пакараць. Дачка пайшла забраць Малыша з вуліцы.   Выясненне адносін працягваецца. Тата "суіснаваць" дзеля дзяцей не згодзен. Мама быццам прымае "разрыў", але папярэджвае, што дзеці застануцца з ёй.   Прыходзяць Дачка і Сын. "Міжнародная камісія" ў асобе Таты і Мамы разбіраецца - "быў гэта акт агрэсіі ці самаабароны". Тата расцэньвае ўчынак Сына як самаабарону. Мама - па-іншаму, таму абяцае цэлы месяц не выпускаць яго з дома. Сын нагадвае гісторыю грэка Паўзанія, якога за здраду гораду замуравалі ў храме, і першы камень паклала на парог храма яго маці. Пытаецца, ці не хоча Мама паўтарыць подзвіг грачанкі. Тата катэгарычна заяўляе: "Малыш будзе свабодны! Рукі прэч ад малыша!"   Паміж бацькамі ўспыхвае спрэчка. Мама заяўляе пра развод, пытаецца ў Дачкі, з кім яна застанецца. Дачка, плачучы, выбірае Маму. Сын у гэты момант бяжыць глядзець час палітычнага каментатара. Пасля настойлівых патрабаванняў Мамы ён заяўляе, што падумае. Потым пытае ў Таты, ці будзе "кампенсацыя за матэрыяльныя страты", за парваную ў бітве з Мухамедам шапку. Тата абяцае і Сын выбірае яго.

Карціна другая

   Дачка нібыта рыхтуе ўрокі. Замаскіраваўшы ў падручніку люстэрка, яна перад ім вучыцца какетнічаць. З'яўляецца Сын з бярэмам кніг, часопісаў і газет. Ён узбіраецца на лесачкі, праглядвае газеты і часопісы.   Мама шукае сваю памаду. Дачка дастае яе са свайго партфеля. Мама надзела прыгожую модную, занадта кароткую, сукенку, настойліва выпряўляе дзяцей на вуліцу. Сын нагадвае пра месячнае пакаранне, якое яшчэ не скончылася, потым заяўляе, што з дзецьмі яму сумна. Улучыўшы момант, Сын хаваецца ў нішу з Будай. Мама, пераканаўшыся, што ў кватэры адна, тэлефануе студэнту, дамаўляецца пра спатканне вечарам. Сын падае з нішы голас, яго зацікавіла, што такое калёквіум, на які яна збіраецца вечарам ісці. Мама амаль што ў шоку. Прыйшоўшы ў сябе, яна хоча пакараць сына. Той прапаноўвае мір на наступных умовах: Мама купляе яму кеды, новы дыпламатычны слоўнік і навушнікі, а ён усё забывае. Мама ідзе "на вольнае паветра" абдумаць "мірныя прапановы".   Сын разважае над сітуацыяй: "Яна пра мяне хоча ўсё ведаць, а я пра яе ўсё ведаць не магу. Але ж дзеці павінны ўзбагачацца вопытам бацькоў. (З крыўдай.) Ад мяне дык патрабуюць - што б я ні зрабіў, нават калі