Читать изложение по всему другому: "Каласы пад сярпом тваім" Страница 1

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Каласы пад сярпом тваім

Кароткі змест:

Кніга першаяВыйсце крыніц

   Раман пачынаецца з апісання грушы, усыпанай да апошняга пруціка “бурным бела-ружовым цветам”. Але гэта магутная прыгажуня цвіла апошні год. Да яе спакваля падбіраўся Дняпро.   У Азярышчы ў сялянскай сям'і Кагутоў пяць гадоў жыве сын князя Загорскага Алесь. “Каб ведалі, як даецца зямля, каб не бэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі хлопскай сям'і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор - даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з'еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі”, -тлумачыць унукам старажытны беларускі звычай стары Кагут.   Хутка Алеся павінны забраць да бацькоў. Дзед спявае ўнукам, а найперш маладому княжычу, “таемную песню” пра белае жарабя. Хлопчык узрушаны. Ён не хоча вяртацца ў маёнтак. Дзед жорстка супыняе Алеся: “Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысці мала. Ды і табе. Ты лепей добры да ўсіх будзь, хлопча”.   Апошні раз Алесь выпраўляецца з хлопцамі ў начное і сустракае там Чорнага Войну.   Хлопчык не пазнаў маці і бацьку, забыўся замежныя мовы, якім вучылі яго з першых месяцаў жыцця. У пакоях ён выглядае няўклюдна, як мядзведзяня. Князь Юры Загорскі просіць прабачэння ў жонкі. На “дзядзькаванні” Алеся стары Вежа, бацька Юрыя, не настойваў, у сялянскую сям'ю адправіў сына ён сам, бо “хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлі, хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькі розумам, а і целам”.   Пасля снедання бацька паказвае сыну гаспадарку - канюшні, псарню. Алесь выбірае для сябе коней і сабаку. Князь Юры гаворыць, колькімі душамі ён будзе валодаць, калі стане дарослым. Сыну гэта зусім не трэба.   Алеся вучаць размаўляць па-нямецку і па-французску, вучаць латыні, матэматыцы, гісторыі, рыторыцы, прыгожаму пісьменству. Потым - гадзіна танцаў, гадзіна верхавой язды. “Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла Алесю вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні”.   Настаў дзень “пострыгу”, калі Алесь уступаў у дарослае жыццё. Князь Юры шчодра заплаціў сям'і Кагутоў за Алесева выхаванне. Потым пасадзіў сына на Ургу і павёў вакол маёнтка. “Бацька спыніўся на высокім урвішчы Дняпра і абвёў рукою ўсё, што вакол.    - Гэта тваё, - сказаў ён. - Твая зямля і тваё неба... I адабраць гэта ў цябе не можа ні чалавек, ні бог, ні д'ябал. Адна смерць”.   Князь Юры паказаў Алесю паганскае капішча, расказаў яго гісторыю, павёў у магільню Загорскіх. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. Хлопцы адзін аднаму спадабаліся. “Пастрыгалі ў мужы, каб... быў незалежны з моцнымі, братні - з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі”.   На свята да Загорскіх з' язджаецца шляхта з усёй ваколіцы. Не з'явіўся аднак стары Вежы, - замест сябе прыслаў свайго малочнага брата Кандраці. 3 усіх гасцей Алесь вылучыў пані Клейну, якая гаварыла на “мужыцкай” мове і знарок шакіравала шляхту, і Раўбіча. 3 Раўбічам было звязана шмат таемнага, незразумелага, яшчэ калі жыў у Кагутоў.   Паміж дарослых былі і равеснікі Алеся, маладзейшыя за яго падлеткі Ядзя, дачка Клейны, Франц і Майка Раўбічы... Алесю з першай сустрэчы запала ў сэрца Майка.   Жандармскі паручнік Апалон Мусатаў адшукаў сярод гасцей Загорскіх віцэ-губернатара Ісленьева і


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы