Читать диплом по английскому: "Законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу" Страница 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция "чтения" служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

аснове.

Валоданне пунктуацыйнай граматнасцю мае вялікае культурнае значэнне, з’яўляецца паказчыкам узроўню моўнага развіцця чалавека. М. Т. Баранаў зазначае, “што школа прызвана навучыць дзяцей свабоднаму выкарыстанню знакаў прыпынку ў сваіх пісьмовых выказваннях” [20, с. 189]. Для таго, каб гэта было рэалізавана, настаўнік беларускай мовы павінен валодаць методыкай навучання пунктуацыйным нормам.

З упэўненасцю можна сказаць, што без валодання пунктуацыйнымі навыкамі і ўменнямі чалавек не зможа не толькі поўна, дакладна і правільна перадаць свае думкі і пачуцці на пісьме, але і не зможа разумець маўленне іншых людзей. Праблема выпрацоўкі ў вучняў пунктуацыйных уменняў і навыкаў даследавалася і даследуецца на сучасным этапе многімі метадыстамі і вучонымі. Разглядам і вывучэннем гэтай праблемы займаліся многія вядомыя метадысты і вучоныя, такія як М.Ц. Баранаў, В.А. Ляшчынская, Г.І. Блінаў, М.Г. Яленскі, З.Б. Варановіч, В.У. Протчанка, В.П. Красней і многія іншыя.

Вышэйпералічаныя вучоныя і метадысты вызначаюць змест і задачы навучання пунктуацыі, падаюць розныя цікавыя практыкаванні, якія садзейнічаюць больш эфектыўнаму ўспрыманню і запамінанню пунктуацыйных правіл. Але праблема навучання пунктуацыі патрабуе больш дасканалага і глыбокага даследавання і вывучэння.

В.А. Ляшчынская зазначае, што “вывучэнне пунктуацыі з’яўляецца вельмі важнай праблемай на сённяшні дзень у школе” [17, с. 292]. Вядомы метадыст паказала значнасць і неабходнасць усебаковага вывучэння гэтай тэмы ў школьным навучанні. Яна прапаноўвае некаторыя метады і прыёмы, якімі можа карыстацца настаўнік у выкладанні беларускай мовы пры выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў: метад эўрыстычнай гутаркі, метад праблемнага выкладу і іншыя. В.А. Ляшчынская падае методыку правядзення поўнага пунктуацыйнага разбору, якую яна сама распрацавала [17].

Даследаваннем і вывучэннем гэтай праблемы ў радзе іншых займаўся і калектыў метадыстаў пад кіраўніцтвам М.Г. Яленскага, у склад якога ўваходзілі Л.С. Васюковіч, І.М. Саматыя і іншыя. У вучэбным дапаможніку “Методыка выкладання беларускай мовы” яны грунтоўна і дасканала вызначылі ролю і значэнне вывучэння пунктуацыі ў школе, прадэманстравалі гэта на прыкладах, паказалі важнасць валодання пунктуацыйнымі ўменнямі і навыкамі. Вучоныя прапанавалі значныя метады і прыёмы пры вывучэнні пунктуацыі, падалі займальны матэрыял па тэме [19].

Вывучаючы працу А.Ф. Ломізава, мы можам сказаць, што мовазнаўца дасканала і поўна займаўся вывучэннем выразнага чытання пры навучанні сістэматычнаму курсу сінтаксісу і пунктуацыі. Тым самым аўтар змог паказаць значнасць знакаў прыпынку ў вусным маўленні [16].

Таксама можна адзначыць артыкул І.А. Гапоненкі “Беларуская пунктуацыя”, у якім мовазнаўца звярнула асаблівую ўвагу на гісторыю ўзнікнення і функцыянавання беларускай пунктуацыі. Яна лічыць, што “знакі прыпынку - вельмі важны элемент пісьмовага тэксту. Яны дапамагаюць вылучыць структурныя часткі выказвання, паказаць яго граматычную будову, падкрэсліць сэнс і інтанацыйныя адценні і тым самым істотна палягчаюць успрыманне і разуменне зместу і стылістычнай афарбоўкі напісанага. Таму, невыпадкова, што паслядоўнасць ва ўжыванні пунктуацыйных знакаў - адзін з найбольш наглядных паказчыкаў пісьмовай


Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы